Усяго патроху1313

Ахова Лукашэнкі перамагла на чэмпіянаце свету сярод целаахоўнікаў

Другое і трэцяе месца занялі ўкраінскія ахоўнікі.

Фота photo.allcrimea.net, afishayalta.com, Dfact.net.

На чэмпіянаце свету сярод целаахоўнікаў Бодзігард-2011, які завяршыўся ў Ялце, перамагла каманда службы бяспекі Лукашэнкі, паведамляе Korrespondent.net.

Другое месца заняла каманда Упраўлення дзяржаўнай аховы Украіны, на трэцім — таксама супрацоўнікі УДА Украіны з Дэпартамента аховы ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым.

Супрацоўнік службы бяспекі Лукашэнкі Мікалай Шкрэд быў наймацнейшы ў асабістым заліку па рукапашным баі
, піша Dfact.net.

На працягу чатырох дзён 24 каманды спаборнічалі ў выкананні практыкаванняў рукапашнага бою, забеспячэнні бяспекі VIP персоны падчас наведвання масавых мерапрыемстваў, аказанні першай медыцынскай дапамогі, хуткаснай стральбе, экстрэмальным кіраванні аўтамабілем, а таксама

выконвалі практычныя заданні па пошуку выбуховых прылад
у аўтамабілі.

Акрамя таго, прадстаўнікі СМІ таксама прынялі ўдзел у спецыяльных трэнінгах: па-за спартовай праграмай яны мелі магчымасць уявіць сябе асобамі пад аховай, а афіцэры з каманды ўкраінскай дзяржаховы прадэманстравалі практычныя навыкі па іх абароне.

Чэмпіянат свету па шматбор’і сярод целаахоўнікаў традыцыйна праходзіць ва Украіне ў верасні. У гэтым годзе

прымалі ўдзел спартсмены з адзінаццаці краін — Аўстраліі, Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Румыніі, ЗША і Украіны.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць