Грамадства11

Больш за 80% грашовых расходаў мінчан ідзе на харчаванне і аплату тавараў і паслуг

У студзені-чэрвені 2011 года грашовыя расходы адной дамашняй гаспадаркі ў сярэднім за месяц склалі 2 млн. 918,4 тыс. рублёў, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска.

З іх 2 млн. 343,8 тыс. рублёў (80,3%) былі патрачаны на харчаванне, аплату тавараў і паслуг (спажывецкія расходы). Астатняя частка грашовых сродкаў (19,7%) накіравана на ўклады, зберажэнні, падаткі, узносы, будаўніцтва і куплю нерухомасці, асабістую падсобную гаспадарку.

На куплю прадуктаў харчавання і харчаванне па-за домам у студзені-чэрвені гэтага года штомесяц расходавалася ў сярэднім 911,5 тыс. рублёў, ці 38,9% усяго спажывецкага бюджэту.

З агульнага аб’ёму расходаў дамашніх гаспадарак на куплю прадуктаў харчавання на мяса і мясапрадукты прыпадала 30% (у студзені-чэрвені 2010 года — 32,1%), малако і малочныя прадукты — 17,8% (16,9%), агародніну і бахчавыя — 8% (7,5%), хлеб і хлебапрадукты — 12,9% (12,3%), рыбу і рыбапрадукты — 4,7% (5,4%), цукар і кандытарскія вырабы — 5,4% (4,6%), садавіну і ягады — 9% (8,7%), яйкі — 1,8% (2,1%), алей, маргарын і іншыя тлушчы — 1,5% (1,2%), бульбу — 1,5% (1,6%).

Расходы хатніх гаспадарак на куплю нехарчовых тавараў і аплату паслуг у студзені-чэрвені гэтага года склалі 1 млн. 384,1 тыс. рублёў у месяц, ці 59% у агульным аб’ёме спажывецкіх расходаў.

З агульнага аб’ёму спажывецкіх расходаў на куплю адзення, абутку і тканін прыпадала 8,3% (у студзені-чэрвені 2010 года — 9%), на ахову здароўя — 3,6% (3,6%), транспарт і сувязь — 16,4% (17,5%), адукацыю, культуру, адпачынак і спорт — 8,1% (7,8%), набыццё мэблі, прадметаў бытавога прызначэння — 7% (5,5%), асабістыя паслугі, прадметы асабістага карыстання — 3,3% (3,5%), аплату жылля — 9,5% (10,2%).

Каментары1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць