Грамадства1414

Вяселле ў «Ваўчыных норах»

22 ліпеня ў Івацэвіцкай калоніі «Ваўчыныя норы» пабраліся шлюбам палітвязень Павал Вінаградаў і Святлана Гарохавік.

22 ліпеня ў Івацэвіцкай калоніі «Ваўчыныя норы» пабраліся шлюбам Павал Вінаградаў і Святлана Гарохавік.

На ўрачыстую цырымонію дапусьцілі бацькоў і сьведак. Нявеста была ў чырвонай сукенцы, а жаніх, нягледзячы на дазвол пераапрануцца ў цывільнае, вырашыў застацца ў турэмнай робе. Бацька жаніха Юры Вінаградаў паведаміў Радыё Свабода, што ўсё адбылося цудоўна: «У калёніі вельмі добра паставіліся да вясельля. Па-чалавечы паставіўся намесьнік начальніка. І сьведкам, і родным далі пропускі, дазволілі ўбачыцца з Пашам. З намі было яшчэ адно вясельле, дык там нават родным ня ўсім дазволілі прысутнічаць».

Карэспандэнтка: «Такім чынам, у Івацэвіцкай калёніі сёньня два вясельлі было?».

«Так, дзьве пары расьпісваліся. Крыху, праўда, зацягнулася, бо чакалі, пакуль прыедзе прадстаўніца ЗАГСу расьпісваць. На КПП ёсьць адмысловы пакой для росьпісу. Вельмі хутка Пашу і Сьвету расьпісалі, але гэта, магчыма, і добра, бо нармальна ахова да нас паставілася. Нам усім далі час — прыкладна паўгадзіны, з Пашам усе пасьпелі паразмаўляць. Нагаварыцца, вядома, не, але пагаварыць пасьпелі ўсе. Павал — малайчына, трымаецца добра, крыху схуднеў, але ён аптыміст, вясёлы».

Карэспандэнтка: «Сьвятлана набыла такую прыгожую чырвоную сукенку. А ці дазволілі Пашу пераапрануцца? Альбо ў робе давялося пабрацца шлюбам?».

«У прынцыпе, дазволілі, і мы нават узялі вопратку. Але Павал адмовіўся. Паша сказаў, што ня той гэта выпадак, і ў робе турэмнай расьпісваўся».

Карэспандэнтка: «Сьвятлана ўчора столькі прысмакаў на вясельле накупляла…».

«Так, ледзьве дацягнулі мы гэтыя сумкі да КПП. Але там ёй далі вазок і дапамаглі».

Карэспандэнтка: «Сьвятлане на трое сутак дазволілі спатканьне?».

«Так, адзінае — у панядзелак у калёніі санітарны дзень, і толькі да 10 гадзіны будзе спатканьне. Магло быць да 17-й гадзіны, але выйдзе толькі да 10-й».

Зрабіць фота на памяць маладым на вясельлі не дазволілі, бо калёнія лічыцца рэжымным аб’ектам. Заручальных пярсьцёнкаў таксама не было, бо ў турме насіць пярсьцёнкі нельга. Але Сьвятлана спадзяецца, што як толькі Павал выйдзе на свабоду, абявязкова падорыць ёй пярсьцёнак — гэта ж мужчынская справа.

Каментары14

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў20

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць