Іх даставілі ў Цэнтральны РУУС і склалі пратаколы за дробнае хуліганства.
Падчас акцыі«Стоп-бензін» у Мінску 21 ліпеня былі затрыманыя 4 чалавекі. Іх даставілі ў Цэнтральны РУУС і склалі пратаколы за дробнае хуліганства.
Гэта: Дзмітрый Грынкевіч, Яўген Сайчук, Ігар Бялоў, Юлія Лабацэвіч.
Дзмітрый Грынкевіч распавёў, што яго спачатку спынілі і адабралі правы, загадаўшы ехаць да плошчы Перамогі. Там невядомыя ў цывільным адабралі ў яго ключ і давезлі яго на машыне да скверу Янкі Купалы. Менавіта адтуль затрыманых і дастаўлялі ў Цэнтральны РУУС.
Каментары