У Наваполацку разам з бацькам затрымалі шасцігадовае дзіця і пагражалі здаць хлопчыка ў сацыяльны прытулак
Вечарам 13 ліпеня ў Наваполацку падчас акцыі маўклівага пратэсту разам з бацькам затрымалі шасцігадовае дзіця.
Аляксандр Грудніцкі разам з сынам Яўгенам гулялі ў гарадскім парку недалёка ад плошчы, на якой збіраліся ўдзельнікі акцыі. Калі супрацоўнікі міліцыі пачалі затрымліваць удзельнікаў акцыі, Грудніцкі паспрабаваў заступіцца за людзей. У выніку яго разам з сынам заштурхалі ў міліцэйскую машыну і даставілі ў РАУС.
Грудніцкі змог адтуль патэлефанаваць жонцы і паведаміць, дзе ён знаходзіцца. Але Грудніцкай дазволілі забраць сына. Пры гэтым ёй пагражалі, што здадуць малалетняе дзіця ў сацыяльны прытулак.
Сёння Грудніцкага, як і яшчэ трох затрыманых падчас акцыі ў Наваполацку, будуць судзіць.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары