Грамадства

Працэс Севярынца, Халіп, Марцалева

Супрацоўнікі ДАІ не ўпэўненыя, што мітынгоўцы маглі чуць папярэджанні аб несанкцыянаваным характары акцыі 19 снежня

Шэраг супрацоўнікаў ДАІ, якія былі дапытаны сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска як сведкі абвінавачання па справе Ірыны Халіп, Паўла Севярынца і Сяргея Марцалева, не ўпэўнены ў тым, што мітынгоўцы маглі чуць папярэджанні аб несанкцыянаваным характары акцыі 19 снежня.

У прыватнасці Міхаіл Чарнабай, які ў той вечар выконваў абавязкі камандзіра ўзводу ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама і знаходзіўся ў ланцугу супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі на Кастрычніцкай плошчы, паведаміў, што гучала моцная музыка. З-за гэтага ён не чуў паведамленняў аб несанкцыянаваным характары мітынгу і заклікаў разысціся.

Разам з тым Чарнабай бачыў, як кандыдаты ў прэзідэнты Дзмітрый Ус, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч, а таксама Павел Севярынец размаўлялі з начальнікам ДАІ Карзюком. Яны прасілі Карзюка дазволіць людзям прайсці па праезнай частцы праспекта Незалежнасці ў бок плошчы Незалежнасці.

Карзюк, паводле слоў Чарнабая, заклікаў людзей вярнуцца на тратуары і не перашкаджаць руху грамадскага транспарту. Затым «паступіла каманда вызваліць праспект і даць людзям ісці, куды яны хочуць», паведаміў сведка.

Чарнабай дадаў, што калі яго ўзвод перамясціўся на плошчу Незалежнасці, ён і там не чуў заклікаў да дэманстрантаў разысціся.

Сведка Іван Шмарлоўскі, таксама супрацоўнік ДАІ ГУУС, паведаміў, што стаяў у ачапленні на Кастрычніцкай плошчы і з-за гучнай музыкі таксама не чуў ніякіх папярэджанняў.

Аналагічныя паказанні далі і некаторыя іншыя сведкі абвінавачання.

Разам з тым старшы інспектар групы дазвольнай працы ГУУС Мінгарвыканкама Юрый Каралькоў заявіў, што 19 снежня ён знаходзіўся ў машыне з гукаўзмацняльнай апаратурай у раёне вуліцы Савецкая. «Прыблізна ў 20.30 паступіла каманда перамяшчацца на плошчу Незалежнасці і пачаць чытаць тэкст (папярэджання пра несанкцыянаваны мітынг), таму што калона дэманстрантаў ужо зайшла на плошчу Незалежнасці», — паведаміў ён.

Каралькоў сцвярджае, што, знаходзячыся ў машыне, якая стаяла насупраць уваходу ў галоўны корпус БДУ, ён прыблізна 10 разоў зачытаў тэкст папярэджання на рускай і беларускай мовах. Што ў гэты час адбывалася на плошчы, Каралькоў не бачыў, бо, паводле яго слоў, зачытваў тэкст, не падымаючы вачэй ад аркуша паперы.

Яшчэ адзін супрацоўнік ГУУС, Кірыл Кіслоў, паведаміў, што знаходзіўся ў такой жа машыне ў раёне Кастрычніцкай плошчы. Затым паступіла каманда выязджаць на плошчу Незалежнасці і чытаць там тэкст. Паводле слоў Кіслова, яго машыне давялося ехаць па праспекце ў канцы калоны дэманстрантаў. «Я два-тры разы прачытаў тэкст і спыніўся. На плошчы Незалежнасці яго не чытаў, таму што такой каманды не паступала», — сказаў ён.

Каралькоў і Кіслоў у судзе сцвярджалі, што дэманстранты маглі добра чуць папярэджанне.

Аднак іх калега, супрацоўнік ГУУС Іван Сульжыцкі, паказаў, што не бачыў машын з гукаўзмацняльнай апаратурай і ніякіх папярэджанняў не чуў.

У пасяджэнні абвешчаны перапынак да 14.00. Затым суд мае намер пачаць вывучэнне матэрыялаў справы.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?5

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову9

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»11

Парад Перамогі ў Маскве ўпершыню за два дзесяцігоддзі пройдзе без вайсковай тэхнікі2

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь4

Аўстраліец прыехаў у Львоў і там скокнуў з агляднай пляцоўкі Ратушы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?5

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць