Спорт2121

Лукашэнка назваў гульцоў хакейнай зборнай гультаямі

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў выступленне беларускай хакейнай зборнай на 75-м чэмпіянаце свету па хакеі ў Славакіі.

«Гэта што за выступленне каманды на чэмпіянаце свету? Мы ж туды грошы ўбухалі немалыя! Дзе вынікі? Што вы паказваеце на чэмпіянаце свету, якое там майстэрства? Поўны бардак! Каманды няма, дысцыпліны няма»,
 — заявіў Лукашэнка 5 мая на нарадзе па пытанні дзяржпадтрымкі фізічнай культуры і спорту, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Знеслаўляцца такім чынам недапушчальна, — сказаў ён. — І гэта не толькі хакей. Але гэтаму віду спорту мы ўжо ўдзялілі ўвагі столькі, што больш і не прыдумаеш».

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін

«папрасіў прабачэння за невыразнае выступленне беларускай зборнай», якая зараз гуляе на турніры за 13-16-е месцы.
На яго думку, прычына няўдач тоіцца ў тым, што каманда знаходзіцца ў працэсе амаладжэння: больш моцныя гульцы завяршылі спартыўную кар’еру, а моладзь яшчэ не выйшла на належны ўзровень гульні. На гэтым чэмпіянаце выступаюць сем дэбютантаў.

«Лодары! — адрэагаваў Лукашэнка.
 — Я крышку, зусім крышку ў спорце разбіраюся і бачу: галоўная прычына такой гульні ў тым, што фізічна не гатовы, а вы мне расказваеце пра змену пакаленняў. Ні жадання там няма, ні майстэрства, ні дысцыпліны, ні парадку! Не бачна ні гульцоў, ні трэнераў».

Яўген Ворсін таксама зазначыў, што без дзяржаўнай падтрымкі хакейныя клубы апынуцца ў «сур’ёзным эканамічным упадку», уласная гаспадарчая дзейнасць не дае пакуль сур’ёзнай аддачы. На гэта беларускі кіраўнік адказаў: «Вы назвалі шэраг праблем: не можаце аплаціць камунальныя паслугі за спартыўныя збудаванні і купіць форму. Добра. Мы вырашым пытанне па камунальных паслугах, паглядзім, як, працэнтаў 50 аплацім, усё нельга, таму што не будуць потым займацца працай тут, не будуць імкнуцца зарабляць грошы, і купім форму спартыўную. Па нарматыве кожнаму гульцу, пачынаючы ад вышэйшага класа і зборнай і заканчваючы дзеткамі, якія займаюцца. Калі ласка! А астатняе — ідзіце і зарабляйце самі».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя6

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

У Афрыцы новая ўспышка ліхаманкі Эбола: 65 памерлых у ДР Конга, адзін смяротны выпадак ва Угандзе

На ўскраіне Сонечнай сістэмы ў невялікага нябеснага цела выявілі атмасферу

Беларускія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю. Пацыент быў за 6 тысяч кіламетраў6

Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць