Грамадства44

Памёр яшчэ адзін пацярпелы ад тэракта ў мінскім метро

Колькасць ахвяр выбуху ў мінскім метро дасягнула 14 чалавек. Памерлы — 40-гадовы Віталь Дайнэка.

Колькасць ахвяр тэракта ў мінскім метро ўзрасла да 14 чалавек. Сёння раніцай у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі памёр Віталь Дайнэка, 1970 года нараджэння, які жыў у Мінску.

Цяпер у бальніцах на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 92 чалавекі, з якіх 10 — у цяжкім стане, 19 — сярэдняй ступені цяжкасці.

Пацыенты атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб'ёме, адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя. У начны час для назірання за пацярпелымі ў бальніцах узмоцнены брыгады дзяжурных урачоў. Ва ўсіх лячэбных установах ёсць дастатковы запас перавязачнага матэрыялу і медыкаментаў, донарскай крыві. Арганізавана кругласутачнае дзяжурства персаналу на аптэчных складах для аператыўнага папаўнення бальніц неабходнымі лекавымі сродкамі. Забяспечваецца псіхалагічная падтрымка пацярпелых і іх блізкіх.

Нагадаем, у выніку выбуху ў мінскім метро 11 красавіка пацярпела агульным лікам больш за 200 чалавек. З іх 14 загінулі, 167 былі шпіталізаваныя.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць