Свет44

Эканамічныя санкцыі ЕС блакуюцца Італіяй, Грэцыяй, Латвіяй

Сёння ў Люксембургу адбываецца пасяджэнне Рады міністраў замежных справаў ЕС, на якім будзе разглядацца і справа ўвядзеньня эканамічных санкцый супраць Мінска.

Сёньня ў Люксэмбургу адбываецца пасяджэньне Рады міністраў замежных справаў Эўразьвязу, на якім будзе разглядацца і справа ўвядзеньня эканамічных санкцый супраць Менску.

Адкрываючы пасяджэньне, вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан сказала:

«Я перадала свае спачуваньні сем’ям, якія страцілі сваіх любімых або маюць параненых у выніку таго, што адбылося ў Беларусі. Мы таксама працягваем сачыць за гэтай сытуацыяй».

Мая Кацыянчыч, прэсавы прадстаўнік Кэтрын Эштан, сказала, што ніякае канкрэтнае рашэньне па санкцыях сёньня ня будзе прынятае.

Паводле Кацыянчыч, беларускае пытаньне на сёньняшняй сустрэчы ў Люксэмбургу абмяжуецца азнаямленьнем прысутных з апошнімі палітычнымі падзеямі ў Беларусі.

Дыплямат аднае з краінаў Эўразьвязу, які пажадаў застацца ананімным, сказаў нашаму радыё, што Кэтрын Эштан, нягледзячы на адсутнасьць нейкага паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі, не выказвае ахвоты прыняць больш жорсткія захады ў адносінах да беларускага рэжыму.

Група сяброў ЭЗ, у якой галоўныя ролі адыгрываюць Чэхія, Польшча, Славаччына і Швэцыя, пасьлядоўна выступае за прыняцьце кропкавых эканамічных санкцый супраць Менску, аргумэнтуючы такі крок тым, што ў Беларусі сядзяць у турмах палітзьняволеныя.

Але сярод усіх сяброў ЭЗ няма кансэнсусу наконт санкцый. Супраць увядзеньня санкцый выказваюцца Італія, Грэцыя і Латвія. Афіцыйнае апраўданьне — санкцыя супраць дзяржаўных беларускіх кампаній удараць па звычайных беларусах.

Міністар замежных справаў Славаччыны Мікулаш Дзурында адкідае такое апраўданьне, спасылаючыся на свой дысыдэнцкі досьвед з часоў камуністычнай Чэхаславакіі. Паводле Дзурынды, цьвёрды курс Роналда Рэйгана ў адносінах да камуністычных краінаў у 1980-х не аслабіў, а ўзмоцніў антыкамуністычны супраціў у гэтых краінах.

«Цьвёрдая, моцная, прынцыповая пазыцыя зьяўляецца асновай для патэнцыяльных зьменаў у Беларусі. Я мяркую, што чым мацней мы выступім супраць рэжыму Лукашэнкі, тым болей надзеі мы дамо звычайным людзям», — сказаў Дзурында нашаму радыё.

Нягледзячы на тое, што ніякае рашэньне аб санкцыях супраць Менску сёньня ня будзе прынятае, выглядае, што дыскусія па Беларусі будзе вельмі гарачай.

Згаданы ананімны дыплямат сказаў нашаму радыё, што паміж лягерам прыхільнікаў і лягерам апанэнтаў кропкавых эканамічных санкцый супраць Менску чакаецца ў Люксэмбургу «жорсткі» абмен рэплікамі па гэтым пытаньні.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць