Эканоміка

Standard & Poor’s дае негатыўны прагноз па рэйтынгах «Беларусбанка»

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s прысвоіла ААТ «Акцыянерны ашчадны банк «Беларусбанк» доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі контрагента на ўзроўні «В/В». Прагноз змены рэйтынгаў — «Негатыўны».

Як адзначаецца ў паведамленні агенцтва, рэйтынгі адлюстроўваюць значныя дыспрапорцыі ў эканоміцы і высокія рызыкі аперацыйнага асяроддзя ў Беларусі (рэйтынгі па абавязацельствах у замежнай валюце: «В/Негатыўны/В»; рэйтынгі па абавязацельствах у нацыянальнай валюце: «В+/Негатыўны/В»).

«Яны [рэйтынгі] таксама адлюстроўваюць высокія крэдытныя рызыкі, якія ўзмацняюцца значнай доляй крэдытавання, што ажыццяўляецца ў адпаведнасці са спецыяльнымі дзяржаўнымі праграмамі, аслабленне паказчыкаў прыбытковасці і стратэгію хуткага росту, — адзначыла крэдытны аналітык Standard & Poor’s Анет Эс. — Уплыў гэтых негатыўных фактараў часткова змякчае статус банка як арганізацыі, звязанай з дзяржавай, якая мае вельмі высокую верагоднасць атрымання экстраннай падтрымкі з боку дзяржавы, займае дамінавальнае становішча на нацыянальным рынку і атрымлівае стабільнае фінансаванне за кошт дэпазітаў».

У Standard & Poor’s лічаць, што «Беларусбанк» мае вельмі высокую верагоднасць атрымання своечасовай і дастатковай экстраннай падтрымкі ад дзяржавы ў выпадку стрэсавай фінансавай сітуацыі. Разам з тым, з пункту гледжання экспертаў,

«высокая крэдытная рызыка „Беларусбанка“ не ў поўнай меры адлюстроўваецца ў паказчыках якасці актываў, названых у яго справаздачнасці».

Рэсурсная база «Беларусбанка» ацэньваецца як стабільная, улічваючы добры доступ банка да рознічных, карпаратыўных і дзяржаўных дэпазітаў, а таксама да дзяржаўнага фінансавання.

«Прагноз «Негатыўны» па рэйтынгах «Беларусбанка» адлюстроўвае прагноз па суверэнных рэйтынгах Рэспублікі Беларусь, абумоўлены нізкім узроўнем знешняй ліквіднасці краіны ў выніку вельмі высокага дэфіцыту па рахунку наяўных аперацый, што, у сваю чаргу, уяўляе рызыкі для беларускай эканомікі, у асноўным падкантрольнай дзяржаве, і негатыўна ўплывае на фінансавыя і бізнес-характарыстыкі «Беларусбанка», — падкрэсліла Анет Эс.

Standard & Poor’s можа панізіць рэйтынгі «Беларусбанка» ў выпадку паніжэння суверэнных крэдытных рэйтынгаў па абавязацельствах ў замежнай валюце або ацэнкі рызыкі абмежавання пераводу і канвертацыі валюты для беларускіх несуверэнных пазычальнікаў, а таксама ў выпадку аслаблення характарыстык уласнай крэдытаздольнасці банка, асабліва пагаршэння якасці актываў або ліквіднасці.

Перагляд прагнозу па рэйтынгах «Беларусбанка» на «Стабільны» адбудзецца ў выпадку аналагічнага перагляду прагнозу па суверэнных рэйтынгах пры ўмове, што якасць актываў і рэсурсная база банка стабілізуюцца ва ўмовах складанага аперацыйнага асяроддзя, нягледзячы на рэзкае павелічэнне рынкавай долі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць