Улада11

Вялікабрытанія лічыць Лобава і Дашкевіча палітвязнямі

Заяву брытанскага міністра па справах Еўропы Дэвіда Лідзінгтона.

Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску распаўсюдзіла заяву брытанскага міністра па справах Еўропы Дэвіда Лідзінгтона.

Прапануем тэкст заявы цалкам:

«Я сур’ёзна занепакоены паведамленнем аб тым, што Зміцер Дашкевіч, лідэр беларускай моладзевай арганізацыі „Малады фронт“ і Эдуард Лобаў, яшчэ адзін сябра „Маладога фронту“, былі асуджаныя беларускім судом да двух і чатырох гадоў турэмнага зняволення адпаведна за „злоснае хуліганства“.

Акалічнасці іхняга арышту, які адбыўся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня, вельмі падазроныя. На самім судовым працэсе сведкі абвінавачвання прадставілі надзвычай супярэчлівыя паказанні, а абвінавачаныя не атрымалі магчымасці на свае вочы ўбачыць сваіх абвінаваўцаў. Звяртаю ўвагу таксама на тое, што адвакат, першапачаткова пагадзіўся абараняць Зміцера Дашкевіча, быў выключаны са складу Менскай гарадской калегіі адвакатаў пад ціскам Міністэрства юстыцыі. Такое абыходжанне па стаўленні да Дашкевіча і Лобава наносіць яшчэ большы ўрон і без таго заплямленай рэпутацыі беларускай судовай сістэмы.

Я хачу абсалютна выразна растлумачыць, што ўрад Вялікабрытаніі лічыць Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава палітычнымі зняволенымі, якія дадалі доўгі растучы спіс такіх зняволеных у Беларусі.
Вялікабрытанія заклікае беларускія ўлады пакласці канец гэтаму ганебнага стану спраў, вызваліць усіх палітычных зняволеных і зняць усе абвінавачванні супраць тых, хто чакае суда ў сувязі з падзеямі, якія маюць дачыненне да пратэстаў 19 снежня 2010».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць