Мілана Міхалевіч: «Самы вялікі жах я ўжо перажыла...»
Яе дзень пачынаецца ў 7.15. Спачатку яна корміць гадавалую Алёнку, потым дапамагае сабрацца ў школу старэйшай Лесі.
Яе дзень пачынаецца ў 7.15. Спачатку яна корміць гадавалую Алёнку, потым дапамагае сабрацца ў школу старэйшай Лесі. Далей, у залежнасці ад таго, які дзень тыдня, прышпіліўшы да сябе «кенгуру» з Алёнкай, выпраўляецца альбо ў СІЗА КДБ адвозіць мужу перадачу, альбо на сустрэчу з адвакатам, на перамовы, інтэрв’ю.
Мілана Міхалевіч, жонка затрыманага ў ноч з 19 на 20 снежня
Гэтая размова з Міланай — не спроба зрабіць з яе «жену декабриста», распавесці пра тое, на што яна аказалася здольная дзеля любімага чалавека. Запрасіўшы Мілану на інтэрв’ю, хацелася пачуць адказы на зусім простыя жыццёвыя пытанні. Як яна выжывае з двума малымі дзецьмі? Хто ёй дапамагае? Адкуль узяліся сілы, каб пераадолець шок і заняцца тым, чаго яна апошнім часам пазбягала?
— Мілана, вам, напэўна, цяжэй за ўсіх — побач двое малых дзяцей, якім трэба тлумачыць, чаму бацька не дома. Як яны пераносяць адсутнасць бацькі?
— Алёнка, дзякуй Богу, яшчэ зусім маленькая — год і два месяцы, яна не можа разумець, што адбываецца. Адзінае, пачала забываць слова «тата». Лесі 10 гадоў, і яна вельмі цяжка пераносіць усе гэтыя рэчы — арышт, вобыскі. Я думала, што мы ўжо з гэтай сітуацыі выйшлі, справіліся. Але…
Справа ў тым,
што мы хавалі ад Лесі пэўную частку інфармацыі пра тое, што адбываецца, не хацелі яе лішні раз траўміраваць.
Нібыта адчуваючы, што будзе, адправілі яе з бабуляй
І ўсё — у дзіцяці пачалі торгацца павекі, і яна прыехала дамоў з вельмі цяжкім настроем…
Але потым неяк супакоілася, з’явілася шмат заняткаў, спраў: трэба тату лісты пісаць, весці дзённік пра свае справы, схадзіць абавязкова да сяброўкі. Ведаеце, дзіцячыя мазгі не настроены на жахі жыцця. Але калі да нас прыйшлі з вобыскам у чарговы раз 12 студзеня, усё вярнулася, і нават яшчэ горш… Гэта і для дарослага шок — калі да цябе прыходзяць пяцёра чалавек, з якіх адна жанчына, і прад’яўляюць пастанову на вобыск. А дзіця? Калі яна толькі пра гэта чула, яе калатун браў. А тут усё з ёю адбываецца. Дзякуй Богу, што ёй дазволілі сысці да сяброўкі, каб яна гэтага ўсяго не бачыла. Калі папярэдні раз яна толькі даведалася,
што яе шафу ператрасалі, сабрала ўсю сваю бялізну, калготкі, прынесла і сказала мне: «Мама, выкінь гэта ўсё, бо ўсё роўна я гэта насіць не магу і не буду».
— У школе як адносіны складваюцца?
— Усе аднакласнікі Леську вельмі падтрымліваюць. Як ставяцца да гэтай сітуацыі настаўнікі, не ведаю, бо, скажу шчыра, не было часу ў гэтым годзе паразмаўляць нават з класным кіраўніком. А мне са школы ніхто не тэлефанаваў. Некаторыя бацькі нам дапамагаюць, напрыклад, адна сям’я забірае раніцаю Леську і адвозіць у школу… Мы, безумоўна, размаўляем з Лесяй. Мяркую, што дзеці павінна ведаць некалькі рэчаў: тата ні ў чым не вінаваты, такім татам трэба ганарыцца.
— Хто зараз побач з вамі? Ёсць на каго абаперціся? Як вашыя бацькі ставяцца да таго, што адбываецца ў вашай сям’і?
— Канешне, яны мяне падтрымліваюць, прапануюць дапамогу. Але ж маёй маме 70 гадоў, бацьку — 77. Мама пасля траўмы не можа дапамагаць з Алёнкай, бо ёй нельга падымаць больш за 3 кілаграмы. А гадавалае дзіця, самі разумееце, — і на руках трэба патрымаць, і падбегчы дзесьці. Таму не магу я іх шмат аб чым прасіць… Мама, канешне, вельмі за нас баіцца.
Сястра Алеся дапамагае ўсім, чым можа, — на ёй крамы, закупка цяжкіх прадуктаў для перадач. У Алеся з ягонай бацькоўскай сям’і толькі старэйшая сястра Лёля і засталася, бацькі памерлі: маці ў 2002 годзе, бацька ў
Сябры дапамагаюць. Але ў людзях вельмі заўважны страх.
За ўвесь час гэта быў першы Новы год і дзень Божага нараджэння, калі не патэлефанаваў ніхто са сваякоў з майго боку — ні мае родныя цёткі, ні стрыечныя браты і сястра. Ніхто.
Але першыя пару дзён тэлефанавалі і пісалі паведамленні дзясяткі людзей, якіх я не ведаю і пра якіх ніколі не чула. Я была
— Гэта было ваша рашэнне? Справа ў тым, што, як толькі з’явіліся першыя заявы Міхалевіча, што ён мае намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, на пытанне майго калегі «Твая жонка гатовая да ролі першай лэдзі?» Алесь адказаў: «Я хачу, каб мая жонка Мілана заставалася
— Гэта была агульная пазіцыя. Ён таксама лічыў, што палітыкай павінны займацца палітыкі.
— А рашэнне ісці ў прэзідэнты Алесь з вамі абмяркоўваў, раіўся на гэты конт?
— Справа ў тым, што калі восенню 2009 года ён прымаў гэтае рашэнне, я была ў шпіталі. Наша
— І як вы паставіліся да такога рашэння мужа? Не палічылі яго няўзважаным: вы ў бальніцы, з такімі праблемамі нараджалася Алёнка, а муж думае не пра сям’ю, а пра прэзідэнцтва? Ці ўсё ж такі яго разумелі — Міхалевіч увесь час у палітыцы, і гэта таксама яго жыццё?
— Ён сапраўды гэтым жыве. А калі ты чалавека кахаеш, то хочаш, каб ён адчуваў сябе шчаслівым. А для мужчын (магчыма, у адрозненне ад жанчын) поўнае шчасце немагчыма без прафесійнай рэалізацыі. Мне падаецца, што работа, справа павінны займаць вельмі значную частку жыццёвай прасторы нармальнага, сапраўднага мужчыны. Таму для мяне гэта былі вельмі складаныя пачуцці. З аднаго боку, хочаш, каб чалавек рэалізаваўся ў прафесіі так, як ён гэта разумее, з другога — я чалавек вельмі непублічны, прызвычаены да кола блізкіх сяброў, а статус кандыдата ў прэзідэнты крыху іншы за статус проста палітыка, які, хочаш не хочаш, адбіваецца і на сям’і.
Але ў выніку мы дамовіліся, што гэта ягонае рашэнне, ён яго рэалізуе, але пакідае сям’юпа-за кампаніяй.
— Мілана, вы класічная хатняя гаспадыня ці самадастатковая жанчына, у якой ёсць і сям’я, і любімая праца?
— Да дэкрэтнага водпуску я выкладала ва ўніверсітэце англійскую мову і розныя лінгвістычныя дысцыпліны. Займалася ў аспірантуры, і мне не хапіла літаральна некалькіх месяцаў, каб абараніць кандыдацкую дысертацыю. Але навука, абарона працы застаецца ў маіх планах. Трэба толькі перажыць сённяшнюю сітуацыю.
— Вы ўсведамлялі, што ўдзел мужа ў выбарах будзе мець такія наступствы?
— Зыходзячы з папярэдняга досведу, не. Да прэзідэнцкіх выбараў за плячыма Алеся было шмат выбарчых кампаній — ён удзельнічаў і ў мясцовых, і ў парламенцкіх выбарах, былі кампаніі, у якіх ён не балатаваўся, а проста дапамагаў іншым. Наша сям’я звыклася, што выбарчая кампанія — цяжкі час, калі таты ніколі няма дома, калі на працы пачынаюцца розныя складаныя пытанні, калі да майго кіраўніка прыходзяць розныя дзіўныя людзі і г.д. Але звычайна гэта быў проста цяжкі час, які трэба перажыць, і пасля будзе нармальная штодзённая праца. Таму ні я, ні, думаю, Алесь зусім не чакалі таго, што адбылося.
— А чаму, на ваш погляд, адбылося? Падчас выбарчай кампаніі складвалася ўражанне, што Міхалевіч — чалавек досыць мяккі, улада змагла схіліць яго да кампрамісу, дамовіцца. Яго перадвыбарныя прамовы не былі вельмі крытычныя ў адносінах да ўлады, ён не заклікаў нікога на Плошчу.
— Я працытую словы аднаго з супрацоўнікаў КДБ, якія праводзілі ў нас апошні вобыск: «Если бы не геройствовал, давно бы уже вышел». Калі мы пачалі пытацца, што ён разумее пад гэтымі словамі, ён неяк рэзка згубіў ахвоту працягваць дадзеную тэму. Але я думаю, што можна даўмецца, што ён меў на ўвазе. Ад Алеся чакалі здрадніцтва… Я веру, што ён не зламаецца.
— Што вам сёння вядома пра мужа? Чаму вам не дазваляюць з ім сустрэцца?
— Гэта пытанне не да мяне. Я напісала заяву на імя кіраўніка следчай групы, каб мне дазволілі спатканне з мужам. Прыйшоў адказ, што «в предоставлении свидания с мужем вам отказано». Чаму? Ніхто не патлумачыў.
Днямі прыйшоў ліст ад Алеся, вельмі дзіўны па змесце. Канверт з адным штэмпелем, без штампа нашага паштовага аддзялення. Я паказала ліст Алесевай сястры Лёлі, ёй таксама ён паказаўся дзіўным. Ліст, трэба разумець, з Валадаркі. Алесь піша, што яго перавялі ў іншую камеру ў межах Валадаркі, просіць перадаць некаторыя прадукты, якія, я ведаю, перадаваць нельга. Просіць яшчэ пісаць яму, піша, што не атрымаў ніводнага ліста, але хутка будзе атрымліваць. Мабыць, спадзяваўся, што на Валадарцы будзе з гэтым прасцей. Але не атрымалася, яго перавялі зноў у СІЗА КДБ — так сказалі адвакату. Хаця я не ўпэўнена ў гэтым. Таму што падчас тэлефоннай размовы прагучала адна дзіўная фраза: «Я ў СІЗА КДБ забыў рэчы…» Пасля гэтага я не ведаю, што думаць. Я не магу верыць людзям, якія амаль трое сутак хлусілі мне пра тое, дзе мой муж знаходзіцца.
— У вас ёсць нейкае тлумачэнне таго, чаму Алесю дазволілі патэлефанаваць вам? Што расказваў пра сустрэчу з Міхалевічам
— Гэта была вельмі кароткая размова, калі Алеся перавялі ў СІЗА МУС на Валадарскага. Агееў выпадкова пра гэта даведаўся, і калі прыехаў у СІЗА, то працоўны дзень ужо амаль скончыўся. З Алесем яны размаўлялі літаральна хвілін 5–7, і адвакат паспеў высветліць толькі адно бытавое пытанне, якое я прасіла яго высветліць. Сапраўды, я не ведаю, што яны паспелі абмеркаваць, бо адвакаты таксама звязаны падпіскай аб неразгалошванні. Ён нават не сказаў мне адразу пасля сустрэчы, што Алесь быў вельмі лёгка апрануты тады… Сказаў, што Алесь на здароўе не скардзіўся.
Што тычыцца тэлефонных званкоў ад Алеся са следчага ізалятара, то я ўжо ў прэсе пра гэта ўсё сказала. Першы, калі не лічыць званка на мабільны, быў дастаткова натуральным, хаця штосьці зачапіла падсвядомасць. Другі званок ужо пасля першых слоў мужа заставіў мяне запытацца: «Што яны з табою робяць?» І Алесь сказаў, што ён адзіны, у каго са здароўем пакуль усё нармальна.
— А што вас занепакоіла?
— Манера задаваць пытанні. Я ведаю, на якія стрункі цісне мой муж, калі ён хоча запытацца пра штосьці важнае. Я ведаю, якія рэчы ён узгадвае. А тут гэтага не было… Калі на маё пытанне «А што з табою зробяць, калі я не буду маўчаць?» ён адказаў: «Нічога горш, чым ёсць, яны ўжо не зробяць», для сябе вырашыла, што нельга маўчаць, трэба ехаць у Варшаву і выступіць у сейме.
— Вам было не страшна ехаць ноччу на машыне пасля вобыску, які, зразумела, праводзіўся з мэтай затрымаць вас, каб вы не паспелі на варшаўскі цягнік? І дома заставалася двое дзяцей…
— Страшна не было. А Алёнку я ўзяла з сабою. Я яшчэ яе кармлю, таму не пакідаю больш як на 40 хвілін.
Мне падаецца, што самы вялікі жах я ўжо перажыла. Больш страшна, чым было першыя трыццаць гадзін пасля затрымання Алеся, калі я не ведала, дзе ён знаходзіцца, што з ім адбываецца, ужо не будзе… У мяне няма права баяцца. Я павінна быць моцнай, нават проста фізічна быць моцнай. Не хварэць, не захлынуцца ў сваім горы. Сілы патрэбныя, каб дапамагаць мужу, гадаваць дзяцей.
— Вашай сям’і колькі гадоў?
— Адзінаццаць. Вяселле адбылося 26 жніўня 1999 года.
— А як пазнаёміліся? Можа, вучыліся разам у Нацыянальным гуманітарным ліцэі?
— Коласаўскі ліцэй скончыў Алесь, я вучылася ў іншым ліцэі — пры БДУ. Скончыла клас беларускай філалогіі.
— Дома вы размаўляеце
— Я вельмі ўдзячная свайму бацьку, што ён падарыў мне лёгкі адказ на пытанне, якое задаюць увесь час: «Чаму вы размаўляеце
— Мілана, вы, напэўна, задаяце сабе пытанне: што далей?
— У мяне вельмі шмат пытанняў, на якія няма адказаў. Чаму гэта ўсё адбылося? Чаму з намі? Чаму падчас вобыску забралі мой стары нататнік, але пакінулі кандыдацкае пасведчанне Алеся? У мяне такое ўражанне, што гэта галоўнае пацвярджэнне таго злачынства, у чым яны ўсіх абвінавачваюць… Але я мушу спадзявацца на лепшае. І буду рабіць усё, каб мужа адтуль выцягнуць. Не адмоўлюся ні ад адзінай сустрэчы, буду даваць інтэрв’ю. Я вельмі закрыты чалавек, доўга думаю, перад тым як пускаць людзей у сваё жыццё, але зараз, калі гэта адзіны сродак дапамагчы майму мужу і ўсім астатнім, хто апынуўся ў гэтым страшным месцы, значыць, трэба ім карыстацца. Я не ведаю, ці слушна тое, што я раблю. Не ведаю, ці магла б я зрабіць болей. Увесь час мне падаецца, што я раблю вельмі мала. Але я буду змагацца да канца. І думаю, што таксама вам бы адказалі і родныя ўсіх, хто пасля выбараў апынуўся за кратамі.
Каментары