Грамадства22

Збеглага з «паўлічэнкаўскай» часткі вайскоўца шукаюць ужо тыдзень

Ужо тыдзень працягваюцца вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні месцазнаходжання ваеннаслужачага тэрміновай службы Мікіты Касцюковіча, які самавольна пакінуў 22 лістапада размяшчэнне брыгады спецназа ўнутраных войскаў (в/ч 3214) ва Уруччы (Мінск).

Як паведаміў БелаПАН начальнік прэс-службы войскаў Сяргей Кабаковіч, пакуль інфармацыі пра тое, дзе можа знаходзіцца салдат, няма. У яго вышуку задзейнічаны як унутраныя войскі, так і органы ўнутраных спраў. Разбор праводзіць Беларуская ваенная пракуратура.

Сяргей Кабаковіч падкрэсліў, што якіх-небудзь яўных прычын для самавольнага пакідання часці ў маладога чалавека не было. Няма фактаў, што ён мог падвяргацца насіллю. Ад імя камандавання ўнутраных войскаў начальнік прэс-службы заклікаў ваеннаслужачага вярнуцца ў брыгаду, бо чым больш будуць працягвацца яго пошукі, тым больш сур’ёзным будзе адказнасць за ўчыненае.

Мікіта Касцюковіч быў прызваны на тэрміновую службу зімой гэтага года Полацкім гарадскім ваенкаматам. Паводле звестак арыенціроўкі,

мог быць апрануты або ў баваўняны камуфляж, або ў чорную куртку «Адыдас», серабрыстыя красоўкі. Пры сабе меў камуфляваны заплечнік.

Нагадаем, 27 лістапада ваеннаслужачага, які самавольна пакінуў часць, патрулі ўнутраных войскаў актыўна шукалі ўздоўж аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе. Асаблівая ўвага надаецца раёну Паўночных могілак і палігона «Паўночны», дзе знаходзіцца вялікая колькасць дачных пасёлкаў. Тут развешаны фатаграфіі салдата, які самавольна пакінуў часць, патрулі аглядаюць дачныя домікі на прадмет прыкметаў несанкцыянаванага пранікнення, апытваюць дачнікаў, паказваючы фота ўцекача, цікавіліся, ці не бачылі яны яго.

Камандаванне ўнутраных войскаў звярнулася да грамадзян з просьбай, калі каму-небудзь штосьці вядома пра магчымае месцазнаходжанне ваеннаслужчага, паведаміць пра гэта ў міліцыю.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік6

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць