Беларуская блаґасфера44

У Новым жыцьці ўсё па-старому

Ляцела я на мітынг у падтрымку царквы «Новае жыцьцё» пасьля 5 параў заняткаў у магістратуры, дзіка стомненая і галодная (але, мабыць, непрыгожа пра свой галодны страўнік у дадзеным кантэксьце). Але ўжо праз 5 хвілінаў мне страшэнна захацелася сыйсьці, бо мае шчырыя памкненьні разам з адносна някепскім настроем зьніклі ў невядомым кірунку...

Ляцела я на мітынг у падтрымку царквы «Новае жыцьцё» пасьля 5 параў заняткаў у магістратуры, дзіка стомненая і галодная (але, мабыць, непрыгожа пра свой галодны страўнік у дадзеным кантэксьце). Але ўжо праз 5 хвілінаў мне страшэнна захацелася сыйсьці, бо мае шчырыя памкненьні разам з адносна някепскім настроем зьніклі ў невядомым кірунку...

- Здыміце значак, - хтосьці патрабавальна папрасіў, падыходзячы збоку.

«Божа, падумала я, няўжо і тут гэтыя дурнаватыя мянты будуць даставаць?» Але гэта аказаўся хтосьці з аховы, на ім быў адпаведны бэйджык. Я расслабілася, але аўтаматычна пратарабаніла завучанае пытаньне:

- На якой падставе?

- Незарэгістраваная сымболіка (Гм, усё ж мент?) Здыміце, у нас непалітычнае мерапрыемства!

- ммм...

- Паступіў загад зьверху, я толькі выконваю просьбу.

Далей сьледует неразборлівая гульня словаў. Жарт. Я ўсяго толькі паспрабавала растусаваць хлопчыку «пра незарэгістраваную сымболіку», да чаго яму, па вялікім рахунку, было па барабану, ён жа выконваў загад - дакладна як мент. Пасьля маёй адмовы хлопчык сыйшоў, кінуўшы: «Что пасеете, то и пожнёте».

Я была вельмі разгубленая пасьля гэтых словаў. Было адчуваньне, што ты прыйшоў падтрымаць людзей у цяжкай сытуацыі, а табе кажуць: «Нас можна падтрымліваць толькі без значкоў!» Па-сутнасьці: мы ня хочам быць з вамі, але хочам, каб вы былі з намі.

Па-першае, значкі не зьяўляюцца незарэгістраванай сымболікай, і ў царкве ёсьць юрыст, які гэта мусіць ведаць.

Па-другое, значак - гэта сымбаль маіх перакананьняў, амаль што частка мяне, прасьцей садраць зь мяне куртку, чым прымусіць зьняць значак (не, на флэш-мобах пэўнага зьместу, я гэта раблю, не падумайце, што я такая ўпартая :)

Па-трэцяе, на плошчы сярод тысячы ўдзельнікаў была ледзь не палова са значкамі (якіх упарта тэрарызавалі ахоўнікі). І гэта, у большасьці сваёй, людзі, якія прыйшлі выказаць сваю шчырую падтрымку. А да іх падыходзяць з такімі патрабаваньнямі! А яшчэ спадар ахоўнік сказаў, каб замарыць мае сумленьне, што калі я не здыму значак, пастара пасадзяць у турму. Во як!

Падсумоўваючы: дастаткова відавочна, тое, што робяць улады з пратэстанцкімі цэрквамі напрацягу апошніх некалькіх гадоў, адбываецца не празь нейкіх там злых чыноўнікаў, а цалкам у рамках лукашысцкай ідэалёгіі. Проста, забіраючы будынак царквы, улады думалі, што ўсё абыйдзецца як заўсёды. Але не атрымалася і вернікі пачалі пратэставаць, а пратэст атрымаў рэзананс, дзякуючы таму спачуваньню, якое праявіла незалежніцкае грамадзтва. Аднак, варта было Праляскоўскаму паабяцаць вяртаньне будынку і «Новае жыцьцё» больш ня хоча знацца зь незалежнікамі. Апасна, панімаеш!

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць