Усяго патроху2424

Чаму расійскія турысты едуць у Беларусь?

За мінулы год Беларусь наведала больш за 95 тысяч турыстаў, з іх 57 тысяч прыехалі з Расіі. Што шукаюць у Беларусі расійскія турысты?

За мінулы год Беларусь наведала больш за 95 тысяч турыстаў, з іх 57 тысяч прыехалі з Расіі. Што шукаюць у Беларусі расійскія турысты?

Адпачынак

Папулярнасць беларускіх санаторыяў сярод расейцаў вялікая — ужо ў сярэдзіне красавіка амаль усе месцы прададзеныя да кастрычніка. Галоўная прычына — беларускія пуцёўкі значна таннейшыя за расійскія. Для параўнання: самы дарагі санаторый у Беларусі («Лясное» ў Віцебскай вобласці) каштуе 145 000 рублёў за дзень на чалавека. У Падмаскоўі самы дарагі санаторый «Барвіха» каштуе 873 700 рублёў (цэны ў нашых рублях). Самы ж танны падмаскоўны санаторый, «Лесная опушка», абыходзіцца ў 120 000 рублёў за суткі, у той час як найтаннейшы санаторый у Беларусі — гэта «Буг» у Брэсцкай вобласці, 82 000 рублёў.

Для параўнання возьмем умовы жыцця у самым дарагім беларускім санаторыі і самым дарагім санаторыі ў расійскай сярэдняй паласе.

Відавочна, што ехаць у Беларусь расійскім турыстам проста выгадна.

Экскурсія і транзіт

Яшчэ адна прычына, чаму штогод у Беларусі з’яўляюцца турысты з суседняй дзяржавы — экскурсійныя паездкі (часцей за ўсё ў Мінск і ў Гродна) і проста транзіт праз Беларусь — гэта датычыць тых, хто едзе ў Еўропу на машыне. Экскурсійныя праграмы ў Расіі нятанныя, таму расейцы аддаюць перавагу «дзікаму» турызму. Цікава чытаць іх водгукі пра нашу краіну.

«Як правільна: Беларусь ці Беларуссія?»

Палова расейскіх турыстаў абмяркоўваюць гэтае пытанне. У якасці асноўнага аргумента звычайна выкарыстоўваецца фраза «Не вучыце мяне размаўляць па-расейску!». У якасці контраргумента да назвы «Беларусь» падаюцца ўсе іншыя значэнні слова, спіс якіх пачынаецца з трактара. Сярод водгукаў турыстаў можна сустрэць абодва варыянты назвы, але Беларуссія пераважае, асабліва ў спалучэнні са словам «загадкавая».

«Зайчыкаў няма!»

«Першы шок у Беларусі ў нас здарыўся, як толькі мы пераехалі мяжу і зайшлі ў кавярню, — піша турыстка з Масквы. — Мы ўбачылі беларускія грошы, зайчыкаў на іх не было!» Затое колькасць нулёў на купюры прымушае іх фатаграфаваць цэннікі, каб пасля «палохаць» сяброў у Маскве: глядзіце, малако за 1500 рублёў! Асаблівым попытам карыстаецца пяцітысячная банкнота, бо яна — з лыжнікам, а лыжнік у Беларусі — гэта, на думку расейцаў, «вядома хто». Тое самае тычыцца і сторублёвай банкноты — «сто зялёных» ці «сто беларускіх баксаў».

Што яшчэ мацней здзіўляе аматараў сувеніраў — гэта адсутнасць піўных келіхаў з выявай Лукашэнкі. У Маскве ў турыстычных мясцінах можна набыць келіх з выявай любога генсека альбо прэзідэнта — ад Леніна да Мя¬дзведзева. Аднойчы мне давялося абысці ўвесь цэнтр Мінска разам з расейскім турыстам, які шукаў менавіта такі сувенір. Урэшце ён згадзіўся набыць келіх з выявай зубра: «А з Лукашэнкам я на Арбаце куплю».

Мінулае

«Камуністычная будучыня з фантастычных раманаў», — так любяць апісваць Беларусь. Атмасфера кожнай другой справаздачы — «мы вярнуліся ў мінулае» ці «ў шчаслівае дзяцінства». Падабенства Беларусі і, у прыватнасці, Мінска да былога СССР ужо стала штампам. «Няма рэкламы, няма злачынстваў, няма вады/ацяплення ў нумары», — менавіта гэтыя фразы ідуць у водгуках адразу пасля ўзгадвання пра мінулае. Цікава, але шмат расейцаў заўважаюць, што ў Мінску «вельмі мала міліцыі». А яшчэ вельмі любяць напісаць пра «раваровых міліцыянтаў» і трактар даішнікаў. «Міліцыянты ў Мінску вельмі прыстойныя, прынамсі, худзейшыя за расійскіх», — здзіўляюцца турысты з Усходу.

Асноўнай адмоўнай рысай Беларусі турысты лічаць хамства сферы абслугоўвання, якое ёсць і ў Расіі, але не ў такой колькасці. З іншага боку, некаторым хамства таксама даспадобы — тым, хто едзе «панастальгаваць».

З плюсаў вылучаюць: сталінскую архітэктуру Мінска і асобныя помнікі Горадні. Гэтак жа пішуць пра сумленнасць беларускіх даішнікаў і чысціню Мінска.

З асноўных якасцяў беларусаў найчасцей вылучаюць прастату і гасціннасць.

Пра беларускую мову пішуць станоўча — хто чуў, тым спадабалася.

А ўвогуле ў справаздачах з паездак па Беларусі найчасцей сустракаюцца словы: «мінулае», «спакойная» і «чысты».

Каментары24

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць