Volkswagen Bora, Opel Grandland X, Citroen C5, Peugeot 406, што стаялі каля шматкватэрных жылых дамоў, аказаліся на шляху хулігана. З дапамогай металічнага ключа і рукамі ён рабіў драпіны на кузаве, ламаў люстэркі задняга віду, шклоачышчальнікі.

Момант, калі невядомы чыніў расправу над аўтамабілем Opel — у тым ліку адарваў і дэфармаваў рэгістрацыйны знак — трапіў на камеру відэаназірання.
Падчас агляду месцаў здарэнняў эксперт аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз выявіў на рамцы адарванага рэгістрацыйнага знака сляды рук.
Гэта супала з адбіткамі пальцаў 38‑гадовага грамадзяніна, што пасля было пацверджана вынікамі судовай экспертызы.
Жыхар Горак вяртаўся дадому з гасцей, свае неадэкватныя паводзіны ён патлумачыў станам алкагольнага ап’янення…
Мужчына раскаяўся і кампенсаваў шкоду, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, у сувязі з чым следчы са згоды пракурора вызваліў яго ад крымінальнай адказнасці з ужываннем мер адміністрацыйнага спагнання.
Каментары