Грамадства1414

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі

Днямі ў тэлеграме з'явілася суполка ДоЛГБ, якая скарысталася навіной пра магчымы прыезд у Беларусь пакістанскіх мігрантаў і заклікала сваіх прыхільнікаў выходзіць на вуліцы Брэста, Мінска і Гомеля. Хто гэтыя актывісты?

Эмблема суполкі ДоЛГБ

У цяперашняй дыктатарскай Беларусі падобныя публічныя заклікі могуць рабіць альбо наіўныя людзі, альбо правакатары, альбо сілавікі (якія могуць праз такія ініцыятывы ідэнтыфікаваць патэнцыйных удзельнікаў пратэстаў). Да якой катэгорыі можна аднесці стваральнікаў ДоЛГБ?

Найхутчэй, правільны адказ — наіўныя людзі. Прычым наіўныя яны перадусім праз свой узрост.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», стваральнікі суполкі — звычайныя школьнікі. Яны лічаць сябе патрыётамі Беларусі, але падкрэсліваюць, што з'яўляюцца апалітычнымі. Да падзей 2020 года яны ставяцца, хутчэй, абыякава, але гэтаму ёсць простае тлумачэнне — на момант гарачага супрацьстаяння грамадства і сілавікоў яны вучыліся яшчэ ў пачатковай школе і зусім не цікавіліся палітыкай. 

Ці цікавяцца ёй цяпер? Гэта рытарычнае пытанне. Калі б насамрэч цікавіліся б, то ведалі, як дзяржава абыходзіцца з тымі, хто адкрыта дэманструе свой непадкантрольны інтарэс да палітычных працэсаў. І бадай ужо бачылі б «прабачэнні» ад тых, хто неасцярожна выказваўся ў тыктоку і іншых сацсетках на тэму Пакістана.

Стваральнікі ДоЛГБ называюць мэтай руху абарону краіны ад гвалту. Дзеці хочуць лічыць сябе «рэзервам бяспекі» на той выпадак, калі ў Беларусі будзе адбывацца нешта нетыповае.

Трыгерам — і нагодай пахайпаваць — для гэтага якраз стала навіна пра магчымы прыезд пакістанцаў, але дзеці плануюць змагацца з гвалтам «не толькі з боку мігрантаў».

Расшыфроўваецца ДоЛГБ як «доўг адстаяць асобу грамадзян Беларусі».

Скрыншоты паведамленняў з канала ДоЛГБ

Канал аб'яднання створаны 19 красавіка, але апошнімі днямі яго пачалі піярыць найбольш актыўна. Паведамленні ў суполцы з'яўляюцца вельмі абрывіста. Каб далучыцца да руху, трэба назваць сваё імя, узрост, вобласць, пол і згадзіцца з правіламі.

Першыя зборкі маладых людзей запланаваныя на суботу ў Брэсце, Мінску і Гомелі. Школьнікі падрыхтавалі крычалкі, якія нібыта не падпадуць пад 130 артыкул Крымінальнага кодэксу аб распальванні варожасці: «Доўг стукае — вораг маўчыць, за народ наш шчыт стаіць!», «Даўгоўцы тут — ворага не злічыць, мы захоўваем родны гонар!», «Доўгавец, ты малайчына, за народ стаіш храбрэц!».

Падаецца, стваральнікі ініцыятывы шчыра не разумеюць, чаму ў сілавікоў могуць узнікнуць пытанні да іх.

Скрыншоты паведамленняў з канала ДоЛГБ

Улады пагражаюць затрыманнямі тым, хто будзе рэзка выказвацца на тэму прыезду пакістанскіх мігрантаў, але менавіта пра дзейнасць ДоЛГБ пакуль не выказваліся.

Прапагандыст Рыгор Азаронак параўнаў іх з «ЧВК Рэдан». Расійская моладзевая субкультура «ЧВК Рэдан» актыўнічала па Беларусі ў 2023 годзе. Тады на з-за іх сустрэч міліцыя затрымлівала людзей, усяго — каля 300 чалавек.

Каментары14

  • Беларус
    23.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    23.04.2025
    ДоЛГБ... Есть в этом что-то от ЛГБТ или Лукашенко и КГБ.
  • .
    23.04.2025
    Першая ілюстрацыя ў артыкуле - іх першая эмблема (ужо неактуальная). Яе ўзялі з эмблемы групоўкі "Долг" у гульне Stalker. У першых паведамленнях групы была спасылка на нашыўку ў краме wildberries.
    Мяркую, што і назву групоўкі прыдумалі адтуль, дадалі літару "Б" (Беларусь): "Долг"+"Б".

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў20

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць