Грамадства

У Беларусі ў кінатэатрах паказваюць аскараносны латвійскі мультфільм «Плынь». Аўтары кажуць, што нелегальна

Дыстрыб'ютар латвійскага мультыплікацыйнага фільма хоча прымусіць беларускія кінатэатры зняць стужку з паказу.

Кадр з трэйлера анімацыйнага фільма «Плынь»

У беларускіх кінатэатрах паказваюць латвійскі фільм «Плынь», які атрымаў мноства ўзнагарод, уключаючы «Оскар» і «Залаты глобус». Вытворца і сааўтар сцэнарыя Матыс Кажа заявіў, што мультфільм транслююць нелегальна: дыстрыб'ютар забараніў паказ стужкі ў Беларусі і Расіі.

«Плынь» паказваюць у некалькіх сталічных кінатэатрах, часам па два разы на дзень. Праўда, расклад ёсць толькі на найбліжэйшыя некалькі дзён. 

«Фільм — лаўрэат «Залатога глобуса», цяпер і ўладальнік «Оскара», да таго ж ён не змяшчае дыялогаў і прызначаны для сямейнага прагляду. Думаю, гэта дастаткова важкі аргумент для пірацкіх паказаў», — цытуюць Кажу Delfi.

Дыстрыб'ютарская кампанія Charades у афіцыйнай заяве рэжысёру фільма Гінтсу Зілбаладзісу сказала, што ніколі не прадавала, не падпісвала і не дала ніякага згоды на камерцыйнае распаўсюджванне або паказ фільма на фестывалях у Беларусі і Расіі.

У Charades патлумачылі, што адмова ад супрацоўніцтва з любымі арганізацыямі ў Расіі і Беларусі была ўзгоднена з рэжысёрам яшчэ да сусветнай прэм'еры фільма ў праграме «Асаблівы погляд» Канскага кінафестывалю летась. Тады кінакампаніі з Расіі і Беларусі праяўлялі цікавасць да пракату «Плыні».

«Ні пры якіх абставінах мы не пойдзем супраць вашых пажаданняў. Мы звяжамся з кінатэатрамі, якія незаконна дэманструюць фільм у Расіі і Беларусі, і пастараемся спыніць гэтыя паказ, — падкрэслілі ў Charades.

«Плынь» расказвае гісторыю ката, чый адзінокі лад жыцця змяняецца, калі яго дом разбурае моцнае паводка. Каб выжыць, кат павінен навучыцца пераадольваць страх перад вадой і ладзіць з рознымі жывёламі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы41

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп выказаў незадавальненне прапановай Ірана па завяршэнні вайны1

Былая палітзняволеная Наталля Падлеўская, высланая з Польшчы, атрымала прытулак у Літве

Працяг гісторыі з чатырохгадовай дзяўчынкай з Гродна, якая згубілася. Усіх дзяцей забралі з сям'і3

У Калінкавічы неспадзявана прыляцеў чорны бусел ВІДЭА

Меланія Трамп захапілася пчалярствам і пашырае пчальнік Белага дома2

Па дарозе да сябра раптоўна памёр 41‑гадовы герой Расіі з ампутаванымі нагамі9

Расійскі Z-блогер Рамясло выйшаў з псіхбальніцы і зноў апалчыўся на Пуціна18

Французскі юнак трапіў у Сінгапуры пад суд за аблізванне саломінкі для соку4

Літоўскія памежнікі паказалі, як каля мяжы з Беларуссю раку пераплывае мядзведзь ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы41

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць