Свет11

Замах на Салмана Рушдзі: падсудны прызнаны вінаватым

27-гадоваму жыхару штата Нью-Джэрсі пагражае пазбаўленне волі тэрмінам звыш 30 гадоў.

Хадзі Матар. Фота: Adrian Kraus / AP

Падсудны Хадзі Матар, абвінавачаны ў замаху на забойства пісьменніка Салмана Рушдзі ў жніўні 2022 года, быў прызнаны вінаватым прысяжнымі ў судзе штата Нью-Ёрк, піша Бі-бі-сі.

27-гадоваму жыхару штата Нью-Джэрсі пагражае пазбаўленне волі тэрмінам звыш 30 гадоў.

У жніўні 2022 года Матар напаў з нажом на брытанска-індыйскага пісьменніка падчас лекцыі ў Чатакуа на захадзе штата Нью-Ёрк. Рушдзі выжыў, але ў яго пашкоджаная печань, адно вока ўжо не бачыць, а кісць рукі паралізаваная з-за пашкоджання нерва.

Справа разглядалася непадалёк ад месца злачынства ў раённым судзе Чатакуа.

Матара таксама прызналі вінаватым у нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, бо ён параніў яшчэ і інтэрв’юера Генры Рыза, які знаходзіўся на сцэне разам з пісьменнікам. Падчас нападу Рыза атрымаў лёгкую траўму галавы.

Дата вынясення прысуда Матару прызначана на 23 красавіка.

Падчас судовага пасяджэання пісьменнік Салман Рушдзі ўспамінаў, як ён сядзеў на сцэне гістарычнага Інстытута Чатакуа, і нечакана заўважыў чалавека, які кінуўся на яго з правага боку. Успамінаючы гэты выпадак, ён сказаў, што яго ўразілі вочы нападніка, «якія былі цёмнымі і здаваліся вельмі свірэпымі».

Ён расказаў, што спачатку падумаў, што яго штурхнулі, а потым зразумеў, што яго ўдарылі нажом у правую шчаку і шыю. Агулам ён атрымаў 15 нажавых ран: у вока, шчаку, шыю, грудзі, тулава і сцягно.

Салман Рушдзі, нагадаем, гэта 77-гадовы індыйскі пісьменнік, які піша гістарычныя творы ў стылі магічнага рэалізму. У 1988 годзе ён напісаў раман «Сатанінскія вершы», у якім пераасэнсоўваў жыццё прарока Мухамеда. Гэты твор многія ісламісцкія рэжымы палічылі блюзнерскім і абвясцілі паляванне за творцам.

Каментары1

  • Ёсік
    22.02.2025
    Фанатычныя людзі з за.ранымі глуздамі. І няма розьніцы, каму яны адданыя - лукашэнку, Мухамаду, пуціну ці Ісусу.

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць