Грамадства

Гомельскія хірургі дасталі з кішэчніка двухгадовага хлопчыка 20 магнітаў

Дактары Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы правялі паспяховую аперацыю на кішэчніку двухгадовага дзіцяці, паведамляе мясцовая тэлерадыёкампанія «Гомель».

Фота ілюстрацыйнае

У мінулыя выхадныя мама з малым схадзіла ў госці, а ў панядзелак хлопчык апынуўся на аперацыйным стале, калі высветлілася, што ягоныя скаргі на боль у жываце звязаныя з тым, што ў кішачніку знаходзіцца 20 магнітаў.

У ходзе аперацыі іншародныя целы вынялі. Пры гэтым прыйшлося выдаліць тры фрагменты кішкі, на кожным з якіх утварылася па дзве скразныя адтуліны. Пасля гэтага цэласнасць кішкі аднавілі.

Наперадзе ў малога доўгая рэабілітацыя. Трэба, каб кішэчнік зросся і запрацаваў.

«Гэта вельмі складаная аперацыя. Гэта маленькае дзіця з недасканалым імунітэтам, са зніжанымі рэзервовымі ахоўнымі здольнасцямі», — пракаментаваў здарэнне загадчык дзіцячага хірургічнага аддзялення Юрый Дзмітрыеў.

Дактары адзначаюць, што найбольш небяспечныя пры траплянні ў арганізм такія староннія прадметы, як батарэйкі і магніты. Узрост жа, у якім дзеці часцей за ўсё могуць праглынуць нешта не тое, — 3-5 гадоў. Менавіта тады малыя актыўна пазнаюць свет, у тым ліку на смак.

За 2024 год у Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы аказалі дапамогу 119 пацыентам з праглынутымі іншароднымі целамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі1

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту29

«Падарунак» ад рэжыму да Дня палітвязняў». Што вядома пра масавыя ператрусы ў сваякоў актывістаў

Паляк хацеў трапіць у Беларусь, пералезшы цераз плот у Літве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць