Свет1111

Адзін з галоўных кандыдатаў на пасаду кіраўніка Інтэрпала падазраецца ў выкраданні людзей

Намеснік камісара паліцыі Замбіі Мубіта Нава з'яўляецца адным з галоўных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Інтэрпала і быў падтрыманы ўсімі краінамі Афрыкі. Але напярэдадні асноўнага галасавання супраць чыноўніка ўсплылі вельмі сур'ёзныя абвінавачанні.

Мубіта Нава, намеснік камісара паліцыі Замбіі. Фота: старонка Linkedin Мубіты Навы

Намесніка камісара паліцыі Замбіі Мубіту Наву, аднаго з чатырох асноўных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Інтэрпала, падазраюць у датычнасці да выкрадання, незаконнага затрымання, нападу і спробы вымагальніцтва ў дачыненні да двух індыйскіх бізнэсменаў у 2022 годзе.

Адпаведную скаргу афіцыйна накіравалі ў Інтэрпал адвакаты пацярпелых мужчын, паведамляе выданне The Guardian.

Паводле скаргі, Мабіта Нава, калі быў намеснікам дырэктара замбійскага Дэпартамента крымінальных расследаванняў, непасрэдна ўдзельнічаў у арганізацыі засады на братоў Вінада і Удзіта Садху, кіраўнікоў індыйскай фармацэўтычнай кампаніі Sun Pharmaceuticals, якая перад гэтым перамагла ўрад Замбіі ў судзе за парушэнне ўмоў крэдытавання з боку замбійскага Банка развіцця.

«Браты Садху тады дамагліся ад Замбіі вялікай грашовай кампенсацыі, але пасля суда на братоў Садху напалі людзі, якія выдавалі сябе за паліцыянтаў, і пагрузілі іх у фургон без апазнавальных знакаў, пасля чаго адвезлі ў нейкі прыватны дом, дзе падвергнулі пагрозам і прымусу, пакуль аднаму з палонных не ўдалося скарыстацца схаваным тэлефонам і выклікаць дапамогу.

Далей індыйскіх бізнэсменаў адвезлі ў аддзяленне паліцыі, дзе іх працягнулі падвяргаць пагрозам і прымусу ўжо непасрэдна з боку Мабіты Навы, каб браты Садху адмовіліся ад сваіх судовых прэтэнзій да Замбіі», — піша The Guardian са спасылкай на афіцыйную скаргу адвакатаў братоў Садху.

З тых часоў, як сцвярджаюць пацярпелыя, ніводны нападнік не быў прыцягнуты да адказнасці, а прысуджаная грашовая кампенсацыя ад Замбіі так і не была выплачаная кампаніі братоў Садху.

Цяпер бізнэсмены спадзяюцца, што Інтэрпал падрабязна вывучыць пытанне і не дапусціць Мабіту Наву да прэзідэнцкага крэсла арганізацыі.

Паліцыя Замбіі, у сваю чаргу, адпрэчыла ўсе абвінавачванні ў бок Мабіты Навы, сцвярджаючы, што яго рэпутацыю «спецыяльна хочуць сапсаваць да будучых выбараў кіраўніка Інтэрпала». А саміх братоў Садху ведамства назвала «ашуканцамі, якія сваімі скаргамі спрабуюць адцягнуць увагу ад сваіх фінансавых злачынстваў у Замбіі».

Адзначым, што па індэксе ўзроўню ўспрымання карупцыі за 2023 год Замбія паказала адзін з найгоршых вынікаў у свеце і мела столькі ж балаў, колькі і Беларусь. Бядотнае становішча ў Замбіі таксама займае сітуацыя з правамі чалавека і палітычнымі рэпрэсіямі ў дачыненні да няўрадавых структур.

Каментары11

  • Acab
    24.06.2024
    Любы чытачэ, Акабчык Маленьуі шануе тваю веру ў міжнародную бюракратыю. Ну і ў нацыянальную намэнклятуру цывілізаваных дзяржаваў шануе. Акабчык Маленькі да вернікаў заўсёды з павагай
  • Acab
    24.06.2024
    Верыш такі ў міліцыю, асабліва ў міжнародную, а там і праўда начальнікам спадар Гайдукевіч, проста Замбійскі спадар Гайдукевіч.
  • Acab
    24.06.2024
    WHO, дапамажы, скажы што індыйцы кантрафактнымі джэнэрыкамі труцілі хворых, а спадар Мабіта Нава бараніў правы хворых. Мінздароўя і мін паліцыі павінны ў супрацы быць, асабліва міжнародныя

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць