Грамадства

Газета «Витебский курьер М» атрымала ўзнагароду ад праваслаўнай царквы

Недзяржаўная грамадска-палітычная газета «Витебский курьер М» 17 жніўня атрымала благаслаўленне Віцебскай праваслаўнай епархіі і грамату «За дбайную працу ва славу святой царквы».

Недзяржаўная грамадска-палітычная газета «Витебский курьер М» 17 жніўня атрымала благаслаўленне Віцебскай праваслаўнай епархіі і грамату «За дбайную працу ва славу святой царквы». Уручаючы ўзнагароду калектыву рэдакцыі, епіскап Друцкі Пётр, вікарый Віцебскай епархіі, адзначыў, што «Витебский курьер М» як ні адна іншая газета ў горадзе ўздымае праблемы культурнай і гістарычнай спадчыны, паказвае сучаснае жыццё ў Віцебску і вобласці.

«Гэта было абсалютна нечакана, - расказвае галоўны рэдактар газеты Уладзімір Базан. - У мінулы чацвер патэлефанаваў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый і сказаў, што епархія прыняла рашэнне ўзнагародзіць газету граматай. Калектыву было прыемна пачуць словы падзякі за сваю працу і атрымаць такую ўзнагароду. Тым больш зараз, калі працягваецца разгляд судовай справы ў дачыненні да газеты, за тое, што мы на сваіх старонках узнялі пытанне, што на месцы старажытнага сабора ў Віцебску плануецца будаўніцтва забаўляльнага цэнтра.»

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Каментары

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць