Культура

Памёр Аўром Суцкевер, вядомы габрэйскі паэт, уражэнец Смаргоні

На 98-м годзе жыцця ў Тэль-Авіве памёр Аўром (Аўрагам) Суцкевер, уражэнец Смаргоні, адзін з выбітных паэтаў другой паловы ХХ ст. Суцкевер пісаў на ідышы, мове, якой ён трымаўся ўсё жыццё.

Нарадзіўся Суцкевер у Смаргоні ў 1913 годзе, адкуль праз 2 гады яго і яго сям'ю дэпартавалі ў Сібір (па Смаргоні праходзіла дэмаркацыйная зона паміж Нямеччынай і Расіяй). У 1920 годзе вярнуўся ў Вільню, дзе пачаў пісаць вершы на старагабрэйскай мове, іўрыце, але хутка перайшоў на больш звыклы для тых часоў ідыш.

Трапіў у Віленскае гета, дзе зрабіўся сябрам баявой арганізацыі, а ў конадзень ліквідацыі гета сышоў да партызанаў і ваяваў у Нарачанскіх лясах. У савецкіх партызанах напісаў паэму «Усе клятвы», якая зрабіла нагэтулькі моцнае ўражанне на сябраў Антыфашысцкага габрэйскага камітэту, што па паэта з Масквы паслалі спецрэйсам самалёт. У Маскве Суцкевер пасябраваў з Эрэнбургам і Пастэрнакам.

Пасля вайны Суцкевер выступіў сведкам на Нюрнбергскам працэсе, а ў 1948 Суцкевер, адданы камуніст, праз нязгоду з савецкім урадам па габрэйскім пытанні, пры дапамозе Голды Мэір, пераехаў у Ізраіль.

У Ізраілі заснаваў часопіс «Ды Голдэнэ кейт» («Залаты ланцуг»), які быў прытулкам для парэштак сусветнай ідышскай культуры і літаратуры, і да 1998 года быў яго незаступным рэдактарам. Пісаў вершы збольшага пра Галакост, выдаў кнігу ўспамінаў «З віленскага гета».

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»34

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку14

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»34

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць