У Мінску асвятляльная мачта ўпала на дарогу на ажыўленым праспекце
Здарэнне адбылося ў Мінску на праспекце Жукава. Асвятляльная мачта ўпала на праезную частку, пры гэтым абарваліся лініі электраперадач.

Фото: ДАІ Мінска
Рух з боку вуліцы Харкаўскай у напрамку праспекта Дзяржынскага абцяжараны. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і камунальнікі.
Прычыны падзення мачты высвятляюцца. Пра пацярпелых сталічная ДАІ нічога не паведамляе.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары