Здарэнні77

Саладуха распавёў, як тэлефонныя ашуканцы ледзь не развялі яго на грошы

«Вашымі звесткамі скарысталіся невядомыя, зарэгістравалі рахунак у банку, пачалі здымаць з яго буйныя сумы грошай і пераводзіць іх за мяжу». Такі званок з замежнага нумара атрымаў Аляксандр Саладуха, распавядае АНТ.

Жанчына вельмі хуткім голасам паведаміла артысту, што ён праходзіць па справе падазраваным.

Потым з ім гаварыў мужчына, які прадставіўся ўжо супрацоўнікам Нацыянальнага банка.

У Саладухі спыталі, ці ёсць у яго наяўныя грошы? Той сказаў, што шмат: і ў беларускіх рублях, і ў замежнай валюце.

Пасля гэтага да размовы ўжо па відэасувязі падключыўся «супрацоўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь», які нават паказаў сваё фальшывае пасведчанне.

Ён заявіў, што Саладуха павінен сёння паехаць задэклараваць свае наяўныя, таму што заўтра ў яго пройдзе ператрус.

Чалавек гаварыў нібыта з працоўнага кабінета. Саладуха прапанаваў прыехаць да яго на працу, але той адказаў, што «так не паложана».

Сустрэчу ашуканцы прызначылі ў гандлёвым цэнтры на праспекце Дзяржынскага, каб артыст перавёў усе грошы праз інфакіёск, нібыта для далучэння да справы.

Аднак ім, гаворыцца ў сюжэце АНТ, перашкодзілі супрацоўнікі міліцыі.

«Інтэрнэт-выведка МУС своечасова выявіла падазроную актыўнасць, і спеваку патэлефанаваў сапраўдны міліцыянт», — гаворыцца ў сюжэце. 

«Дзякуй богу жывы-здаровы, і ўсе наяўныя ў цэласнасці», — рэзюмаваў Саладуха.

Каментары7

  • вымя
    17.12.2023
    неверю
  • Блох
    17.12.2023
    У замежнай валюце зберажэнні? Так так так, здаецца ўскрылася кансерва натаўская
  • Непарадак
    17.12.2023
    Сапраўды, а ці можна лысаму патрыёту мець валюту?

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа15

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа15

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць