Свет99

Польскія перавозчыкі пачалі блакаду ўкраінскай мяжы. Яны патрабуюць вярнуць умовы працы ўкраінскіх калег да даваенных

Польскія перавозчыкі пачалі блакаваць тры пагранічныя пераходы з Украінай. Галоўнае патрабаванне іх — вяртанне сістэмы выдачы дазволаў для працы ў ЕС украінскіх перавозчыкаў.

Польскія перавозчыкі пачалі блакаду ўкраінскай мяжы. Фота: Rafał Mekler / Twitter

Удзельнікі блакады патрабуюць увядзення камерцыйных дазволаў для ўкраінскіх перавозчыкаў і скарачэння іх колькасці да ўзроўню, які існаваў да расійскага ўварвання ва Украіну.

Кіроўцаў легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў і транспартных сродкаў, якія перавозяць жывых жывёл, а таксама гуманітарную і ваенную дапамогу, абяцаюць прапускаць.

У Дзяржпагранслужбе Украіны папярэдзілі пра магчымае ўскладненне руху як на ўезд у Польшчу, так і на выезд.

Польскія перавозчыкі пачалі блакаду ўкраінскай мяжы. Фота: Rafał Mekler / Twitter

«Арганізатары пратэсту плануюць прапускаць па адным грузавым аўтамабілі за гадзіну, а таксама грузавыя аўтамабілі з грузамі бяспекі, гуманітарнага характару, тыя, якія перавозяць жывёл, прадукты, што хутка псуюцца і г.д.», — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны з РФ Еўрасаюз пайшоў на беспрэцэдэнтныя крокі для падтрымкі ўкраінскай эканомікі і на год адмяніў неабходнасць атрымання ўкраінцамі дазволаў. А ўлетку гэтага года ЕС падоўжыў дзеянне гэтай нормы да чэрвеня 2024 года.

Цяпер польскія перавозчыкі патрабуюць адмяніць гэтую льготу ў прынцыпе і вярнуць старую дазвольную сістэму.

Каментары9

  • Усы Пескова
    06.11.2023
    В польские конторы, которые занимаются перевозками, после войны было влито много капитала из рф и рб. Совпадение?
  • 2020
    06.11.2023
    Гэта тое што трэба было (яно і зараз трэба) рабіць беларусам доя фур з "закатам над балотам"… але Сьветка заклікала на песьні і пляскі "Я пабідзіла" з чым яснавяльможных і віншую.
  • Бобр
    06.11.2023
    Как то не побратски... Украина планирует вступить в ЕС по ускоренной процедуре. Где тогда будут бастовать польские водители? Простым водителям стоит или сменить профессию, ибо как раньше не будет: или пашешь больше и платят меньше или не работаешь. Все больше водителей из Индии, Средней Азии. Вскоре к забастовке присоединяться к польским и литовским водителям и украинские и беларуские. Похожая проблема и у ЕПАМ : рутинную работу забирают компании из Индии, Латинской Америки у которых меньше запросов, и они постепенно совершенствуются. Раньше была промышленная революция (ткачи против станков), теперь миграционная))))

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»48

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»48

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць