Грамадства

Свая гульня па сваіх правілах

«Данесьці інфармацыю для людзей», «прапанаваць свае праграмы й кандыдатуры» – гэта замала для сытуацыі аўтарытарнае летаргіі. Падобная тактыка ёсьць бюракратычнай падтрымкай існага статусу: тое, што працуе ў дэмакратычных краінах, сталася зьдзекам у нашых умовах.

Дэмакратычныя сілы ізноў рыхтуюцца да чужой гульні. Мясцовыя выбары, якія неўзабаве абвесьціць рэжым, разглядаюцца апазыцыяй як сродак дагрукацца да народу й нат вылучыць сваіх дэпутатаў.

Але выбараў у Беларусі ўжо няма. Адміністрацыйная сыстэма кантролю й фальшаваньняў адладжаная са зграбнасьцю бюракратычнага безмазгоўя, жывыя галасы душацца, дый іх ніхто не падлічвае. У гэтых умовах чужая гульня па чужых правілох толькі выпускае пару, узаконьвае рэжым і спрыяе грамадзкай апатыі.

«Данесьці інфармацыю для людзей», «прапанаваць свае праграмы й кандыдатуры» – гэта замала для сытуацыі аўтарытарнае летаргіі. Падобная тактыка ёсьць бюракратычнай падтрымкай існага статусу: тое, што працуе ў дэмакратычных краінах, сталася зьдзекам у нашых умовах.

Неабходны асымэтрычны й зразумелы адказ, які ўзмацніць грамадзкую мабілізацыю і дапаможа рэжыму «урониться». Неабходная свая гульня па сваіх правілох. Афіцыёзныя «выбары» – легальны канал для такой гульні.

Замест «інфармаваньня» і «дэлегацтва» – стварэньне альтэрнатыўнага сеціньня грамадзкай актыўнасьці. Сеціньне – яшчэ не альтэрнатыўная мясцовая ўлада, але новая дыфузная мапа сілы. Тысячы лакальных рухаў, аб’яднаных кампаніяй «ВЯРТАЕМ УЛАДУ НАРОДУ».

Гэтае вяртаньне – у патрабаваньнях жыхароў да свайго ЖЭСу, у лакальных акцыях па пабудове новых дарогаў, у пратэстах месьцічаў супраць пераназваных вуліцаў і г.д. Кожная мясцовая праблема зьбіраецца, аналізуецца, дасьледуецца. Дэмакратычныя сілы прапануюць сваё вырашэньня – эканамічнае, юрыдычнае, творчае.

А кампанія «выбараў» – сродак мабілізацыі актывістаў для вырашэньня лакальных задачаў і масавай атакі на мясцовым узроўні. Партыі, грамадзкія рухі дый асобныя палітыкі – мадэратары й апекуны сеціньня, якое здольнае прымаць рашэньне й бязь іх.

Пасьля плошчы Каліноўскага ў Інтэрнэце зьявіўся вокліч: «Дастанем іх! Мы – грамадзяне! Улада належыць нам!»

Рэжым здольны зьнішчаць апазыцыйныя цэнтры, зьнявольваць палітыкаў, але ён нічога ня здольны зрабіць супраць дыфузнае й масавае атакі. Што зробіць рэжым супраць пратэстаў жыхароў дому, якія дамагаюцца рамонту? А тэлефанаваньні, каб спынілі трансьляцыю гідкасьцяў на БТ? Масавыя лісты ў інстанцыі – у падтрымку прадпрымальнікаў?

Рэжым можа праігнараваць лакальны супраціў зьнізу – але творчая ініцыятыва ў вырашэньні праблемаў пераходзіць да нефармальных лідэраў. Рэжым бюракратычны – і мусіць рэагаваць грувастка, тонамі папераў. Масавыя прапановы ад месьцічаў могуць выклікаць паралюш сыстэмы, альбо, у асобных выпадках, афіцыёз мусіць прымаць альтэрнатыўныя прапановы.

У любым выпадку ініцыятыва пераходзіць да грамадзтва – дэцэнтраванага, непадкантрольнага, усюдыіснага. Грамадзтву неабходныя перамогі, каб спыніць апатыю – і ўзмацніць свае сілы. Такія перамогі цалкам дасягальныя на лакальным узроўні.

Кампанія мясцовых выбараў – сродак праявіць актыўнае сеціньне, рэкрутаваць новых добраахвотнікаў. Гэта свая гульня па сваіх правілох. «ДАСТАНЕМ ІХ!» Вяртаем уладу народу.

Андрэй Расінскі, nmnby.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым7

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

Трамп назваў непрымальным мірны план Ірана2

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?16

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы11

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам6

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым7

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць