У школьных дзённіках зменіцца афармленне — вось што будзе выглядаць інакш
Адпаведная пастанова Мінадукацыі была апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым партале. Пастанова ўступіць у сілу з новага навучальнага года, 1 верасня 2024 года.

Фота: kp.by
У пастанове напісана, што замест графы «подпіс законных прадстаўнікоў» у дзённіках будзе пазначаны «подпіс бацькоў».
Таксама замест непісьменнага «Дня беларускай пісьменнасці» будзе напісана «Дзень беларускага пісьменства».
Зменіцца і задняя вокладка дзённіка. З сацыяльнай рэкламы Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі прыбяруць карцінкі хлопчыка і дзяўчынкі. Летась некаторыя бацькі з-за гэтай карцінкі думалі, што гэта асобныя дзённікі для хлопчыкаў і дзяўчат.

Злева — як было, справа — як стане.
Каментары