Грамадства33

Ціханоўская накіроўваецца з тыднёвым візітам у ЗША

У праграме візіту — сустрэчы на высокім узроўні з палітыкамі ЗША і іншых краін, з беларускай дыяспарай у Нью-Ёрку.

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская будзе ў ЗША 17—23 верасня, паведаміў «Позірку» яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

У праграме візіту — сустрэчы на высокім узроўні з палітыкамі ЗША і іншых краін, з беларускай дыяспарай у Нью-Ёрку.

Чакаецца, што падчас візіту Ціханоўская правядзе перамовы з намеснікам дзяржсакратара ЗША ў пытаннях грамадзянскай бяспекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узрай Зеяй, памочнікам дзяржсакратара па пытаннях Еўропы і Еўразіі Юры Кім, намеснікам адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) Ізабэль Коўлман.

Плануюцца таксама сустрэчы з прэзідэнтам Гватэмалы Алехандра Джаматэі і міністрам замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанен, удзел у мерапрыемствах Генасамблеі ААН.

Гэта чацвёрты візіт у краіну беларускай дэмакратычнай лідаркі.

Каментары3

  • Woodoo Cult
    16.09.2023
    Неделю ?!
  • Карчма ў Малым Вашынгтоне
    16.09.2023
    адзін з мінулых візітаў доўжыўся здаецца і даўжэй
    трэба ж плотна... гхм... пара-ботать)
  • Францыск
    16.09.2023
    На шоппинг и разветься от тоски …

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць