Усяго патроху

Wi‑Fi прыйшоў у Лельчыцы

У снежні бесправадны доступ у інтэрнет стаў даступны ў Лельчыцах, паведаміла спецыяліст па рэкламе і PR гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» Алена Еўстаф’ева.

Першы ў Лельчыцкім раёне пункт доступу Wi‑Fi, які дазволіў жыхарам пасёлка гарадскога тыпу атрымаць сучасную бесправадную тэхналогію падключэння да інтэрнета, адкрыты ў мясцовым пункце калектыўнага карыстання «Белтэлекама».

Гэта ўжо 33‑і пункт доступу Wi‑Fi (хот‑спот) у Гомельскай вобласці.

Дагэтуль хот‑споты былі ўстаноўлены ў Гомелі, Мазыры, Жлобіне, Светлагорску, Рэчыцы, Рагачове, Калінкавічах, Добрушы. Усе адрасы хот‑спотаў можна знайсці на сайце www.byfly.by.

У планах гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» — устанавіць у 2010 годзе не менш як 50 пунктаў доступу Wi‑Fi на тэрыторыі ўсёй вобласці, найперш у пунктах калектыўнага карыстання, і максімальна забяспечыць жыхароў рэгіёну бесправадной тэхналогіяй падключэння да інтэрнета.

У межах паслугі «Бесправадны доступ у сетку інтэрнет» «Белтэлекам» арганізуе высакахуткаснае падключэнне да сеткі паводле тэхналогій шырокапалоснага доступу ў частотным дыяпазоне 5,6 ГГц. Доступ ажыццяўляецца на хуткасцях да 7 Мбіт/с. Таму з дапамогай тэхналогіі Wi‑Fi можна карыстацца інтэрнетам гэтак жа, як з дапамогай выдзеленай лініі.

Паслуга даступная ў межах зоны дзеяння сеткі пры наяўнасці канцавога прыстасавання з Wi‑Fi‑модулем (напрыклад ноўтбук) і карткі доступу любога наміналу: на 60, 180 або 600 хвілін.

Гадзіна працы ў інтэрнеце па бесправадным доступе будзе каштаваць карыстальнікам 1.600 рублёў. Да 1 студзеня 2010 года для новых і дзейных абанентаў byfly (фізічных асоб) РУП «Белтэлекам» выдзяляе 200 Мбайт штомесяц бясплатнага трафіку бесправаднога доступу да інтэрнета.

Каментары

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць