Грамадства11

Лета 2023: топавыя месцы Беларусі. Дзе найбольш адпачывалі беларусы і госці краіны

У Беларусі шмат месцаў, дзе можна правесці выхадныя або адпачынак. Можна адправіцца вывучаць гісторыю краіны і яе культуру або ляніва загараць на пляжы. На чым жа спынілі свой выбар турысты гэтым летам? Блог «Куфар нерухомасць» вывучыў, якія месцы былі самымі папулярнымі па колькасці броні на суткі дамоў і катэджаў, якія размяшчаюцца на сайце.

Браслаў — самае папулярнае месца ў беларусаў. Фота: «Наша Ніва»

Безумоўным лідарам стала Віцебская вобласць — тут браніравалі жыллё больш за 2079 разоў з мая па жнівень. А разгадка такой папулярнасці крыецца ў тым, што менавіта на яе тэрыторыі размяшчаецца вялікая колькасць азёр з добрымі пляжамі, прыгожай прыродай і магчымасцю парыбачыць. У Браславе — курортным гарадку, акружаным вадаёмамі, — спыняліся адпачыць 1141 раз.

На другім месцы паводле папулярнасці — Віцебск са 161 бронню.

На трэцім месцы размясцілася Мінская вобласць, дзе браніравалі жыллё 1818 разоў. Любімы горад падарожнікаў Нясвіж (214 выпадкаў броні) абагнаў нават сталіцу. Відавочна, што Нясвіжскі замак, унесены ў спіс ЮНЕСКА, прыцягнуў наведвальнікаў сваёй архітэктурай, інтэр'ерамі і цікавымі экскурсійнымі праграмамі. Тэму адпачынку ля вадаёмаў працягнуў Мядзел — тут браніравалі жыллё з мая па жнівень 46 разоў.

Брэсцкая вобласць з 969 выпадкамі броні і Гродзенская з 821 бронню маюць агульную тэндэнцыю: больш за ўсё людзей едзе ў абласныя цэнтры.

І Брэст, і Гродна вядомыя сваімі славутасцямі і выдатна падыходзяць у якасці маршрутаў выхаднога дня. У Брэсцкай вобласці можна адзначыць яшчэ і Баранавічы са 128 выпадкамі броні, дзе знаходзіцца ландшафтны парк «Дыпрыз» з рознымі відамі жывёл і птушак. А ў Гродзенскай — турысты не пакінулі без увагі Ліду з яе замкам: там спыняліся 105 разоў.

Магілёўскую і Гомельскую вобласці ў гэтым сезоне наведвалі менш — у іх 403 і 221 бронь адпаведна.

Самыя папулярныя месяцы — ліпень і жнівень. На першы прыпадае палова ўсіх браніраванняў — 3203. Апошні месяц лета не моцна зменшыў абароты — у жніўні домікі і катэджы браніравалі 2247 разоў.

Каментары1

  • Žvir
    01.09.2023
    O! Braslaŭ na fotcy, znajomy krajavid. Ja viedaju tam adzin, nia vielmi respiektabielny, z pryhniečanaj absluhaju, alie dušeŭny restarančyk, dzie padajuć sudaka! Tolki tam jaho ŭmiejuć pryhatavać tak smačna. A jašče pobač z Braslavam jość (da pandemii byla) adna taksama pazytyŭnaja ŭstanova - "Struścianski hasciniec". Heta ŭ nievialikim pasieliščy, kalia voziera Strusta, dzie i hara Majak niedalioka. Tam byŭ dobry vybar bielaruskaj kuchni...

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць