Грамадства

У Мінск прыехаў новы павераны ў справах ЕС

Кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Стэн Нёрлаў уручыў копіі даверчых грамат у беларускім МЗС.

Стэн Нёрлаў. Фота: твітар

«Дарагія сябры і падпісчыкі, для мяне вялікі гонар быць у Мінску ў якасці кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі. Учора я ўручыў даверчыя граматы, якія пацвярджаюць маё прызначэнне ў якасці паверанага ў справах, у Міністэрстве замежных спраў. З больш чым чвэрцю стагоддзя дыпламатычнага досведу за плячыма і ўдзячнасцю Беларусі за цёплы прыём я з нецярпеннем чакаю магчымасці працаваць сумесна з беларусамі ва ўрадзе і па-за ім для агульнай будучыні ў Еўропе, бяспечнай, суверэннай, дэмакратычнай і квітнеючай», — напісаў спадар Нёрлаў у фэйсбуку.

Стэна Нёрлава прызначылі часовым павераным у справах ЕС у Беларусі ў красавіку. Раней ён займаў пасаду кіраўніка офіса, прадстаўніка генеральнага сакратара Рады Еўропы ў каардынацыі праграм супрацоўніцтва Рады Еўропы ва Украіне. Ён таксама працаваў намеснікам кіраўніка місіі пасольства Даніі ў Расійскай Федэрацыі, піша «Народная Воля».

Каментары

Цяпер чытаюць

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць