У лютым мужчына распісаў некалькі сцен у пад'ездзе шматпавярховага дома. Надпісы, якія ён там пакінуў, утрымлівалі абразы ў адрас Лукашэнкі.
У дачыненні да мужчыны была заведзена крымінальная справа за псаванне маёмасці і абразу Лукашэнкі, паведамляе выданне «Наш край».
У выніку суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў мужчыну вінаватым і прысудзіў яму паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Каментары