Вайна1111

ЗША плануюць перадаць Украіне танкавыя снарады са збедненым уранам

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна плануе ўхваліць перадачу Украіне снарадаў са збедненым уранам для танкаў Abrams. Пра гэта ў каментары The Wall Street Journal расказаў высокапастаўлены чыноўнік з Белага дома.

Фота ілюстрацыйнае

Чакаецца, што адміністрацыя Байдэна ўсё ж перадасць снарады са збедненым уранам пасля тыдняў унутраных спрэчак аб тым, чым абсталяваць танкі Abrams, якія ЗША перадаюць Украіне.

Як адзначае выданне, хоць некаторыя чыноўнікі кажуць, што няма сур'ёзных перашкод для перадачы Украіне такіх снарадаў, некаторыя прадстаўнікі Белага дома выказалі занепакоенасць, што праз гэта Вашынгтон патрапіць пад крытыку, бо такія снарады ўяўляюць небяспеку для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя.

Снарады са збедненым уранам валодаюць лепшай бранябойнасцю, чым звычайныя. Збеднены ўран — адходы працэсу ўзбагачэння ўрану. Ён таксама можа выкарыстоўвацца пры вытворчасці ядзернай зброі.

Раней Украіна ўжо атрымала снарады гэтага тыпу ад Вялікабрытаніі — для аснашчэння брытанскіх танкаў Challenger 2. Расія тады назвала гэты крок «сур'ёзнай эскалацыяй канфлікту». «Гэта шырока распаўсюджаны тып боепрыпасаў, які выкарыстоўваецца дзесяцігоддзямі з-за яго бранябойных уласцівасцяў», — заявіў у адказ прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі, падкрэсліўшы, што гэтыя снарады не радыеактыўныя і не адносяцца да ядзернай зброі.

Раней паведамлялася, што ў Кангрэсе ЗША прадстаўнікі Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый зноў настойваюць на тым, каб адміністрацыя Байдэна даслала Украіне дальнабойныя ракеты ATACMS.

Каментары11

  • Епнгіе
    13.06.2023
    Беларусы падтрымліваюць гэтае рашэнне бо яно набліжае вызваленне.
  • Спадар ...
    13.06.2023
    На любы расейскi танк i звычайнага танкавага снарада НАТА хопiць. Наýрад цi гэта будзе мець вырашальную ролю ýзбронага канфлiкту
  • gf
    13.06.2023
    Спадар ..., вам жа кажуць, удар у лабавую браню зносiць башню.

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся9

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю3

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся9

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць