Грамадства33

У Глуску хочуць адну з вуліц назваць у гонар святара, расстралянага бальшавікамі

У Глуску адну з вуліц прапанавалі назваць у гонар праваслаўнага новапакутніка, мясцовага ўраджэнца Пятра Грудзінскага. 

Фота ілюстрацыйнае

З ініцыятывай ушанавання земляка выступіў настаяцель глускай Свята-Богаяўленскай царквы протаіерэй Міхаіл Лазоўскі, піша мясцовая раёнка «Радзіма».

Пятро Грудзінскі нарадзіўся ў Глуску ў 1877 годзе. У 1921 годзе ён быў пасвячоны ў сан святара і служыў у адной з цэркваў Мінскай губерні.

У студзені 1930 года быў арыштаваны, а ўжо 23 лютага таго самага года паводле пастановы калегіі АДПУ прыгавораны да найвышэйшай меры пакарання. 

У 1989 годзе айцец Пятро Грудзінскі быў рэабілітаваны, а ў 1999-м Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы кананізаваны і прылічаны да ліку святых новапакутнікаў.

Каментары3

  • Простая праўда
    02.05.2023
    Так! Прыйшоў час прызнаць сапраўдную беларускую гісторыю. Забудзьцеся замежныя савецкія й расейскія назвы. Мы павінны шанаваць сваіх, асабліва ахвяраў перасьледу ў Беларусі.
  • Алек. Ру
    02.05.2023
    Зноу́ знойдзецца чарговая бондарава І у́лады "адрэагуюць",..
  • Serge
    03.05.2023
    Добрая ідэя. Ёсць яшчэ святар з Цялядавіч Капыльскага раёну Валерыян Навіцкі, якога таксама бальшавікі расстралялі, а пазней царква залічыла да ліку святых. І ў ягоны гонар трэба назваць вуліцу ў Копылі.

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць