Свет

Паўднёвая Карэя можа даць прамую ваенную дапамогу Украіне

Сеул можа перагледзець сваю пазіцыю адносна паставак узбраенняў Украіне ў выпадку буйнамаштабнага ўдару па цывільным насельніцтве краіны, заявіў прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль, паведамляе «Настоящее время».

Юн Сок Ёль. Фота: Korea.net

Дагэтуль Паўднёвая Карэя давала Украіне гуманітарную дапамогу, а таксама пастаўляла ваенны рыштунак, напрыклад, каскі і бронекамізэлькі, аднак устрымлівалася ад перадачы ўзбраення.

У інтэрв'ю агенцтву Reuters, апублікаванаму напярэдадні яго паездкі ў Злучаныя Штаты, Юн Сок Ёль распавёў, што паўднёвакарэйскі ўрад працуе над тым, як можна было б дапамагчы абараніць і аднавіць Украіну, падобна да таго, як міжнародная супольнасць дапамагала яго краіне падчас Карэйскай вайны 1950-53 гадоў.

«Калі ўзнікне сітуацыя, на якую міжнародная супольнасць не зможа заплюшчыць вочы, — напрыклад, у выпадку любога буйнамаштабнага нападу на мірнае насельніцтва, масавай бойні або сур'ёзных парушэнняў законаў вайны, — то нам будзе складана настойваць толькі на гуманітарнай або фінансавай дапамозе», — сказаў Юн Сок Ёль.

Як адзначае Reuters, гэта першы раз, калі паўднёвакарэйскі лідар выказаўся пра магчымасць паставак зброі Украіне.

Паўднёвая Карэя вядомая як адзін з вядучых у свеце вытворцаў артылерыйскіх снарадаў. Аднак да гэтага часу, нягледзячы на ўзмацненне заклікаў заходніх саюзнікаў дапамагчы Украіне боепрыпасамі, Сеул спрабаваў пазбягаць антаганізму з Расіяй, дзе працуюць многія паўднёвакарэйскія кампаніі, а таксама з прычыны ўплыву Масквы на Паўночную Карэю.

«Я мяркую, што не павінна быць ніякіх абмежаванняў на аб'ём дапамогі для абароны і аднаўлення краіны, у якую адбылося незаконнае ўварванне, як з пункту гледжання міжнароднага, так і ўнутранага права. Аднак, улічваючы нашы адносіны з бакамі, якія вядуць вайну, і ход падзей на полі бою, мы будзем прымаць найбольш прыдатныя меры» — сказаў Юн Сок Ёль.

Мінулай восенню амерыканскі часопіс Wall Street Journal паведамляў (са спасылкай на свае крыніцы), што Сеул пагадзіўся прадаць каля 100 тысяч артылерыйскіх снарадаў ЗША, каб тыя змаглі перадаць такую ж колькасць Украіне. Гэта мусіла дазволіць Паўднёвай Карэі пазбегнуць ускладненняў у адносінах з Масквой.

Акрамя таго, як паведаміла некалькі дзён таму паўднёвакарэйская газета Donga Ilbo, у мінулым месяцы Паўднёвая Карэя дасягнула пагаднення аб перадачы Злучаным Штатам 500 тысяч снарадаў калібра 155 мм, што можа даць Вашынгтону вялікую гнуткасць у пастаўках боепрыпасаў Украіне.

Са спасылкай на неназваныя крыніцы ва ўрадзе, газета піша, што снарады будуць выкарыстоўвацца ЗША — у першую чаргу, для папаўнення сваіх запасаў.

Каментуючы гэтую публікацыю, кіраўнік МЗС Паўднёвай Карэі заявіў, што не можа пацвердзіць гэтыя звесткі, але дадаў, што пазіцыя ўрада супраць перадачы смяротнай дапамогі Украіне застаецца нязменнай.

Акрамя таго, у пачатку сакавіка стала вядома, што Сеул ухваліў перадачу Украіне самаходных гаўбіц Krab, устаноўленых на шасі карэйскай вытворчасці. Гэта стала першым пацвярджэннем, што Сеул афіцыйна ўзгадніў пастаўкі ўзбраення з паўднёвакарэйскімі кампанентамі Украіне, а не проста заплюшчваў на іх вочы.

Генеральны сакратар НАТА: Ядзерныя пагрозы Расіі нас не запалохаюць, падтрымка Украіны працягнецца

Ва Украіны да мая могуць вычарпацца ракеты СПА, сведчаць злітыя амерыканскія дакументы

Шмыгаль: Наступ Украіны можа пачацца летам

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава3

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава3

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць