Культура22

З'явіўся трэйлер дакументальнага фільма «Беларусь 23.34»

Карціна рэжысёркі-дакументалісткі Таццяны Свірэпы праз некалькі дзясяткаў праведзеных інтэрв'ю з беларусамі распавядае пра пратэсты 2020 года і рэпрэсіі сілавікоў на вуліцах, у турмах, у судах.

Скрыншот з трэйлера

«Сітуацыя з палітычнымі рэпрэсіямі і зняволенымі ў Беларусі з кожным днём пагаршаецца. Удзельнікаў негвалтоўных пратэстаў 2020 года цяпер затрымліваюць па крымінальных артыкулах і даюць велізарныя тэрміны. Таму мы закрылі ў фільме ўсіх асоб, якія могуць быць распазнаныя карнымі сілавымі структурамі.

Акрамя таго, гэты жэст выступае метафарай сітуацыі цэнзуры і самацэнзуры як у сучаснай Беларусі, так і ў цэлым у свеце, парадаксальнасць якога разам з адкрытасцю і эмансіпацыяй канфліктуе з усё большым адасабленнем і закрытасцю.

Гэты крок дае вялікую прастору фантазіі. Кожны, хто глядзіць фільм, можа лёгка падставіць свой твар замест таго, хто гаворыць, і лепш адчуць сітуацыю», — гаворыцца ў апісанні трэйлера.

Таццяна Свірэпа — беларуская дакументалістка, у паслужным спісе якой дзве эксперыментальныя працы: «Чысцец» (фільм пра чачэнскіх уцекачоў у Брэсце), «Некалькі слоў пра маю маці і яе сабаку» (аўтабіяграфічная праца ў перыяд эпідэміі кавіду).

Цяперашняя праца «Беларусь 23.34» была адабраная для ўдзелу ў дакументальным фестывалі Beldoc у Сербіі.

Каментары2

  • Дайшоўшы
    07.04.2023
    Колькі ж часу спатрэбілася, каб пачаць закрываць людзям твары...!
  • 07.04.23
    07.04.2023
    Цытата: "сітуацыі цэнзуры і самацэнзуры як у сучаснай Беларусі, так і ў цэлым у свеце, парадаксальнасць якога разам з адкрытасцю і эмансіпацыяй канфліктуе з усё большым адасабленнем і закрытасцю". Гэта праўда, гэта абсалютна так. Сучасны свет людзей набыў рысы абсалютнай супярэчлівасці, процістаўлення самаму сабе, сацыяльнай прыродзе Чалавека.

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве4

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп параіў Мерцу заняцца Украінай і Германіяй, а Стармеру — браць прыклад з Карла ІІІ11

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым15

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве4

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць