Вайна11

ISW: Пуцін губляе падтрымку з-за правалаў расіян на Данбасе

Расійскі лідар Уладзімір Пуцін рызыкуе цалкам страціць падтрымку з боку былых лідараў «ДНР» і ветэранаў праз няздольнасць сваёй арміі адкінуць украінскія войскі далей на захад ад Данецка і «абараніць» Данбас. Як адзначаецца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW), Пуціна ўжо публічна крытыкуюць вядомыя баевікі, у прыватнасці былы «міністр абароны ДНР» Ігар Гіркін-Стралкоў.

«Гіркін, у прыватнасці, раскрытыкаваў заяву Пуціна ад 9 снежня, якая ахарактарызавала ход спецаперацыі як «стабільны», заявіўшы, што толькі Пуцін і Міністэрства абароны Расіі лічыць вайну паспяховай», — адзначаюць аналітыкі. 

Акрамя таго, былы «міністр бяспекі ДНР» Аляксандр Хадакоўскі таксама адзначыўся крытыкай у адрас Пуціна. Ён нечакана заявіў, што зацягнутае кіраванне Пуціна не было цалкам удалым. Хадакоўскі таксама адзначыў, што ўзнікаюць дыскусіі аб неабходнасці змяніць становішча спраў, намякнуўшы на карупцыйныя схемы вакол рэканструкцыі Марыупаля, і дадаў, што Пуцін атрымаў у спадчыну вельмі карумпаванае грамадства, якое ён не можа выправіць, выдаліўшы начальніка расійскага Генштаба Валерыя Герасімава. Таксама Хадакоўскі абвінаваціў расійскія ўзброеныя сілы ў тым, што яны не вялі контрбатарэйны агонь падчас «абароны» горада Данецка.

«Крытыка Гіркіна і Хадакоўскага беспрэцэдэнтна прамая ў параўнанні з іх папярэднімі нападкамі на Крэмль.

Гэтыя адкрытыя напады на Пуціна могуць адлюстроўваць рознагалоссе паміж праваеннай «ДНР», ветэранскімі супольнасцямі і Пуціным. Расійскія ветэраны і проксі-супольнасць даўно папярэджвалі Крэмль аб недахопах яго ваеннай кампаніі, але аб'ядналіся вакол Пуціна з верай, што яго вайна — як мінімум — прывядзе да расійскай акупацыі Данбаса», — адзначылі ў ISW.

У Інстытуце нагадалі, што пасля акупацыі Лісічанска ў Сеціве з'явіліся відэаматэрыялы, на якіх баевікі «ЛНР» адмовіліся ваяваць за тэрыторыю «ДНР». Аналітыкі мяркуюць, што ідэолагі Пуціна вызначылі Данецкую вобласць прыярытэтнай падчас акупацыі Данбаса перад максімалісцкай мэтай Пуціна — захапіць усю Украіну. Зрэшты, планы Пуціна з трэскам правальваюцца, а крытыка яго вайны штодня ўзмацняецца.

Іншыя ключавыя моманты зводкі:

  • СМІ са спасылкай на крыніцы ў абаронным ведамстве ЗША паведамілі, што Пентагон больш не настойвае на тым, каб Украіна ўстрымлівалася ад нанясення ўдараў па ваенных аб'ектах у Расіі, улічваючы кампанію па сістэматычным знішчэнні ўкраінскай крытычнай інфраструктуры.

  • Расійскія ўлады ўсё часцей прыцягваюць чачэнскіх чыноўнікаў і вайскоўцаў для фарміравання адміністрацыйных органаў на акупаваных тэрыторыях.

  • Украінскія войскі працягвалі контрнаступальныя дзеянні ў кірунку Сватава, а расійскія і ўкраінскія войскі правялі наземныя атакі ў раёне Крамянной.

  • Расіяне працягвалі спробы прасунуцца ў кірунку Бахмута і ў раёне Аўдзееўкі-Данецка, а таксама абараніць свае пазіцыі на захадзе Данецкай вобласці.

  • Расійскія ўлады плануюць запусціць у Расіі і на акупаваных украінскіх тэрыторыях праграмы па падрыхтоўцы дзяцей да вайсковай службы.

  • У акупаванай Данецкай вобласці захопліваюць цывільную камунальную тэхніку для ўзвядзення абарончых збудаванняў.

Каментары1

  • Иван Белью
    12.12.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты21

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты21

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць