Грамадства

«Есць усё, не можа набыць туалетную паперу». Як цяпер жыве Мікола Аўтуховіч — палітвязень з рэкордным палітычным прысудам

Як жыве цяпер у гродзенскай турме ваўкавыскі прадпрымальнік Мікола Аўтуховіч, якому далі 25 гадоў за нібыта «акт тэрарызму» і «жаданне забіць Лукашэнку», даведалася Радыё Свабода.

Мікола Аўтуховіч у 2014 годзе

Мікола Аўтуховіч 20 кастрычніка чарговы раз трапіў у карцар на 7 дзён. У верасні ён ужо правёў 10 дзён у карцары за тое, што падчас ягонага дзяжурства па камеры ў сукамерніка знайшлі забаронены прадмет.

Падобна, што палітвязень амаль цалкам вярнуўся да свайго звычайнага бадзёрага стану пасля працяглага галадавання. Аднак у яго яшчэ здараюцца ацёкі. Цукар у крыві на верхняй мяжы нормы, адразу пасля галадоўкі ён быў моцна падвышаны.

Ягоныя лісты да сваякоў пачалі даходзіць. Мікола агулам не скардзіцца блізкім на здароўе, піша, што адчувае сябе добра. Перадае падзяку ўсім людзям, якія яго падтрымліваюць.

Аўтуховіч досыць хутка вярнуўся да нармальнага харчавання, спажывае ўсе прадукты, часта просіць перадаць сала і цыбулю, перадае, што ўжо не патрэбныя дзіцячыя фруктовыя пюрэ, якія дапамаглі яму выходзіць з галадоўкі. Яму даходзяць пасылкі поштай, перадаюць перадачы.

«Яму заўжды дарэчы дасылаць арэхі, сухафрукты, мясныя чыпсы, сухую і вяленую рыбу, вяленыя мясныя вырабы, цыбулю, часнок, чыстыя паштоўкі», — кажуць блізкія.

Апошнім часам да Аўтуховіча не прыходзіць чалавек з «атаваркі», таму палітвязень сам не мог набыць туалетную паперу і ваду з турэмнай крамы, хоць меў грошы на сваім турэмным рахунку.

Цяпер блізкія збіраюць Аўтуховіча на этап у калонію, плануюць перад этапам забраць непатрэбныя рэчы з СІЗА. Пакуль яму перадалі тэрмабялізну і цёплыя рэчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць