Грамадства55

СК стварыў відэатэку з пратэстаў 2020-га з соцень тысяч файлаў і хоча ўзмацніць рэпрэсіі

Следчы камітэт даў справаздачу, што працягвае выяўляць і затрымліваць людзей, якія ў 2020 годзе патрабавалі свабодных выбараў і сумленнага падліку галасоў.

Як паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргей Паско, толькі за апошнія паўгода былі затрыманыя больш за 280 асоб, з якіх 238 ужо выстаўленыя абвінавачванні і яны змешчаныя пад варту.

Паско прывёў прыклад затрыманага лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова. Паводле яго, Казлоў у жніўні 2020 года не толькі браў актыўны ўдзел у «масавых бясчынствах на вуліцах Мінска, але і актыўна выкарыстоўваў грамадзян Беларусі ў нізкіх мэтах сваіх куратараў». «Мікалай Казлоў кіраваў радыкальна настроеным натоўпам, даваў пратэстоўцам указанні, заклікаў блакаваць дарогі і перашкаджаць праезду тэхнікі», — заявіў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску.

«Масавымі бясчынствамі» лукашэнкаўцы называюць мірныя пратэсты.

Мікалай Казлоў быў затрыманы разам з іншымі сябрамі АГП 27 ліпеня. Яму выстаўленае абвінавачванне па народным артыкуле 342 (удзел у масавых беспарадках). Узімку Казлоў адбываў тры месяцы арышту за разгалошванне даных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады.

Таксама Паско расказаў, што следчыя Мінска стварылі крыміналістычную відэатэку, якая ўключае сотні тысяч файлаў, дзякуючы аналізу якіх ужо вызначаныя больш за 1400 удзельнікаў пратэстаў.

Сяргей Паско, Фота: СК

Паводле яго слоў, працягваецца пастаянны збор, сістэматызацыя і вывучэнне медыйных матэрыялаў па фактах «злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».

Каментары5

  • Алкадий
    24.08.2022
    Пока всякие проходимцы типа воскресенского, разные бывшие омоновцы, судьи и прокуроры будут безнаказанно ездить в Европу на отдых - репрессии будут усиливаться. Надо иначе: конфискация всех средств этих негодяев во всех странах, все их детки моментально вылетают назад в РБ, договорняки с диктатором закрываются тут же. А иначе так и будут мять мягкое.
  • Інтересно
    24.08.2022
    Какие супвые наборы употребляет руководство СК, для того, чтобы вырастить столько подбородков ???
     Блин, у них мода на зачёсы, дополнительные подбородки и синие носы...
     И такое называется элитай и настаящыми беларусами с какимта знакам качаства, простите, но это - необразованные, хамовитые, недалёкие, умственно отсталые и с родовым проклятием холуя перед вышестоящим начальством и хозяевами, этого зоопарка, из России.
     Все как в лугаднонии и донбабве в их лучших традициях.
  • Омін
    24.08.2022
    Паранойя ў дзеянні. Всех найдзем... помніце?

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі1

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту29

«Падарунак» ад рэжыму да Дня палітвязняў». Што вядома пра масавыя ператрусы ў сваякоў актывістаў

Паляк хацеў трапіць у Беларусь, пералезшы цераз плот у Літве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць