Улада2929

ІАЦ пры Адміністрацыі прэзідэнта: ужыванне беларускай мовы звузілася

У хатніх умовах часта ці час ад часу ўжываюць беларускую мову толькі 35,1% рэспандэнтаў.

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта правёў даследаванне наконт ужывання беларускай мовы ў грамадстве. Вось некаторыя яго вынікі.

Валоданне беларускай мовай (відаць, быў магчымы больш за адзін адказ)

29,4% - вольна размаўляюць, чытаюць і пішуць па-беларуску;

52,5% - могуць размаўляць і чытаць;

8,3% - разумеюць, але размаўляць і чытаць не могуць;

7% - разумеюць толькі словы, падобныя на расійскія;

10% - зусім не ведаюць;

1,7% - не ўспрымаюць.

Мова паўсядзённага ўжытку

72% - расійская;

11,9% - беларуская.

Па-расійску ў гарадах размаўляюць 78,7% чалавек, у Мінску - 83,2%.

У вёсцы ў паўсядзённым ужытку карыстаюцца беларускай мовай 18,8%.

Па-беларуску пастаянна размаўляюць толькі 19,9% пенсіянераў і 6% чалавек, маладзейшых за 30 гадоў.

Найбліжэйшая, родная мова

69,5% - расійская;

36,7% - беларуская;

1,2% - украінская;

1,1% - польская.

Беларуская мова родная для 45,6% вяскоўцаў і 33,1% гараджан. Сярод апытанай моладзі 33,1% рэспандэнтаў лічаць беларускую мову роднай.

У хатніх умовах часта ці час ад часу ўжываюць беларускую мову 35,1% рэспандэнтаў.

На працы, навучанні - 29,7%. Каля 25% ужываюць яе ў зносінах са знаёмымі і сябрамі. Каля 20% - на вуліцы, транспарце.

Прыкладна такія ж пытанні будуць зададзеныя ў час перапісу насельніцтва ў кастрычніку гэтага года.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар16

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

У Гродне не знеслі стары будынак, а пачалі яго рэканструкцыю. Вось як ён будзе выглядаць2

Эксперт назваў мінімальную колькасць дзён адпачынку для поўнага аднаўлення2

Адэкалон «Саша» лепшы за Dior Sauvage? Беларусы ўсляпую ацанілі водары5

Маладая кіеўская пара, што загінула падчас расійскага авіяўдару, рыхтавалася да вяселля1

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў налёт на Маскоўскі рэгіён11

У гамяльчанкі ў кватэры 11 гадаванцаў, а па новым законе можна толькі двух. Куды падзець астатніх?5

Прыгожа, але небяспечна: доктар патлумачыла шкоду вузкага адзення і кампрэсійнай бялізны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар16

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць