Свет

Для тых, хто хоча ўбачыць Пуціна ў турме, з’явілася такая магчымасць

З любой кропкі свету можна віртуальна прагуляцца па папулярных славутасцях Вільні — ініцыятыва Go Vilnius робіць сталіцу Літвы больш адкрытай і даступнай для жыхароў іншых краін. Праз Google street view цяпер таксама можна ўбачыць «зняволенага» расійскага прэзідэнта ў Лукішскай турме. 

Лукішская турма — вядомая былая літоўская турма. Выкарыстоўвалася як месца заключэння палітычных апанентаў улады падчас царскай Расіі, Польскай Рэспублікі, нямецкай акупацыі і СССР.

З 2021 года — гэта надзвычай папулярны турыстычны аб’ект, дзе ладзяцца канцэрты і музычныя фестывалі.

Go Vilnius стварыла віртуальны адукацыйны тур па Лукішскай турме. Наведвальнікі змогуць віртуальна агледзець вонкавую тэрыторыю былой Лукішскай турмы, дворыкі для асуджаных, царкву Святога Мікалая Цудатворца.

Пачуўшы ад наведвальнікаў турэмных экскурсій, якія з-за вайны ва Украіне выказвалі меркаванне, што Лукішская турма была б ідэальным месцам для Уладзіміра Пуціна, арганізатары вырашылі рэалізаваць гэта, хаця б віртуальна.

Дзякуючы тэхналогіі Street View, цяпер можна пабачыць «заточанага» ў турэмную камеру расійскага прэзідэнта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа11

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа11

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць