Вайна

Пракурор Гаагі ў Харкаве: Абвінавачванні могуць быць выстаўленыя і ўкраінскім вайскоўцам

Прызначаны ў мінулым годзе новы пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, брытанскі адвакат Карым Хан у аўторак прыбыў у Харкаў, каб асабіста ацаніць шкоду, нанесеную гораду ў ходзе вайны, паведамляе «Бі-бі-сі».

Фота: AP

Падчас паездкі Хан наведаў месца авіяўдару па ўрадавых будынках і адзін з жылых кварталаў, які істотна пацярпеў ад абстрэлаў.

На пытанне «Бі-бі-сі» пра тое, ці мае намер Гаагскі суд пераследваць высокапастаўленых расійскіх палітыкаў і вайскоўцаў, Хан адказаў, што цяпер суд займаецца зборам доказнай базы, па выніках ацэнкі якой будуць выстаўленыя абвінавачванні.

«У ходзе ўзброенага канфлікту на кожным, у каго ёсць зброя, у каго ёсць улада, ляжаць пэўныя абавязацельствы, — заявіў пракурор. — Нікому не дазволена беспакарана рабіць усё, што яму захочацца».

Паводле яго слоў, суд «разгледзіць адказнасць усіх бакоў», так што абвінавачванні могуць быць выстаўленыя і ўкраінскім вайскоўцам.

«Калі людзі былі забітыя, мы павінны ведаць, хто іх забіў. Калі будынкі былі пашкоджаныя, мы павінны ведаць, хто іх пашкодзіў. І ці было гэта апраўданае ваеннай неабходнасцю і адпаведнае мэтам», — дадаў Хан.

На сённяшні дзень ва Украіне па фактах ваенных злачынстваў заведзена амаль 16 тысяч спраў. Украінскіх пракурораў на месцах падтрымліваюць групы экспертаў з розных краін, у тым ліку з Вялікабрытаніі, Літвы, Славакіі і Францыі.

Вашынгтон, які не падпісаў Рымскі статут (асноватворны дакумент Міжнароднага крымінальнага суда, а ў гады прэзідэнцтва Дональда Трампа ЗША пасварыліся з Гаагай з-за расследавання там меркаваных ваенных злачынстваў ЗША ў Афганістане) у гэтай галіне Кіеў не падтрымлівае.

Па словах Хана, суд «вёў перамовы з усімі бакамі і спрабаваў заручыцца падтрымкай усіх тых, хто гатовы яе аказаць».

Каментары

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты47

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома36

Звольнілі кіраўніка прадпрыемства, якое выбірае месца пад могільнік для радыеактыўных адкідаў2

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты47

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць