Свет

«Гэта адказ на шантаж Расіі». Літва, Латвія і Польшча адкрылі новы газаправод GIPL

На ўрачыстым адкрыцці газаправода, запуск якога адбыўся 1 траўня, сёння пад Вільняй прысутнічалі прэзідэнты Літвы, Польшчы і Латвіі, а таксама еўракамісар па энергетыцы.

GIPL, які павінен стаць альтэрнатывай «Газпраму», злучае сістэмы транспарціроўкі прыроднага газу Польшчы і Літвы і, як вынік, астатніх краін Балтыі, паведамляе «Свабода».

«Гэта гатовы адказ на шантаж Расіі», — падкрэсліў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Ён адзначыў, што газаправод «умацоўвае бяспеку» краіны.

«Мы запускаем сумесную працу, якая не з'яўляецца запозненай — яна своечасовая. Праца, якая не рамантуе, а будуе, злучае Польшчу і Літву, злучае Еўропу і ўмацоўвае нашу бяспеку. Я рады, што гэты інтэрканэктар паслужыць нам і ў значнай ступені забяспечыць дыверсіфікацыю нам і іншым краінам ЕС», — сказаў Анджэй Дуда.

На цырымоніі, акрамя прэзідэнтаў Польшчы і Літвы Анджэя Дуды і Гітанаса Наўседы, прысутнічалі прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс і еўракамісар па энергетыцы Кадры Сімсан.

Дуда падкрэсліў, што адкрыццё газавага інтэрканэктара GIPL зʼяўляецца «бачнай прыкметай выдатных польска-літоўскіх адносін».

Дзякуючы новаму газаваму падключэнню, Польшча атрымлівае доступ да тэрмінала LNG «Independence», які знаходзіцца ў Клайпедзе ў Літве.

Удзельнікамі праекта зʼяўляюцца польскі аператар GAZ-SYSTEM S.A. і AB Amber Grid — аператар сістэмы электраперадачы Літвы.

Падключэнне газатранспартных сістэм было суфінансаванае ЕС у памеры амаль 300 мільёнаў еўра. Цалкам газаправод каштаваў больш за 500 млн еўра. Ён у стане перапампоўваць газ з Літвы ў Польшчу і з Польшчы ў Літву. Максімальная прапускная здольнасць яго складае 2,4 млрд кубаметраў на год. Працягласць трубаправода — 508 км, з іх 165 км пракладзена па Літве і 343 км па Польшчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты48

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну28

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты48

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць