Свет

Мінабароны Азербайджана дзёрзка адказала Шайгу

Вечарам 26 сакавіка на сайце Міністэрства абароны Азербайджанскай Рэспублікі з’явілася заява. У ёй Міністэрства абароны Азербайджана выказала «шкадаванне ў сувязі з аднабаковай і далёкай ад рэчаіснасці заявай Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі ад 26 сакавіка 2022 года».

Паводле версіі Мінабароны Азербайджана, «раніцай 26 сакавіка члены незаконных армянскіх узброеных фарміраванняў распачалі спробу ўчыніць дыверсію супраць падраздзяленняў азербайджанскага войска. У выніку неадкладных мер члены незаконных армянскіх узброеных фармаванняў былі змушаныя адступіць».

Міністэрства абароны заяўляе, што «Азербайджан адданы трохбаковай заяве ад 10 лістапада 2020 года і не парушаў яе палажэнняў».

Мінабароны Азербайджана «са шкадаваннем» адзначыла, што «да гэтага часу не выкананы поўны вывад рэшткаў армянскай арміі і незаконных армянскіх узброеных фарміраванняў з тэрыторыі Азербайджана. Парушае палажэнні заявы Арменія, а не Азербайджан».

«На тэрыторыі Азербайджана няма адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі пад назвай «Нагорны Карабах». Назва сяла, якое згадваецца ў заяве, не Фурух, а Фарух», ‒ гаворыцца ў заяве.

Міністэрства абароны Азербайджанскай Рэспублікі заклікала Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі

«забяспечыць поўны вывад рэшткаў армянскай арміі і незаконных армянскіх узброеных фарміраванняў з прызнаных міжнароднай супольнасцю тэрыторый Азербайджана, не прадстаўляць у скажонай форме перамяшчэнне ўзброеных сіл Азербайджана, не выкарыстоўваць выраз «Нагорны Карабах» і правільна ўказваць назву тэрыторый Азербайджана».

Мінабароны Расіі 26 сакавіка заявіла, што ўзброеныя сілы Азербайджана зайшлі ў зону адказнасці расійскіх міратворцаў на тэрыторыі Нагорнага Карабаха. Перад гэтым Рада бяспекі непрызнанага Нагорнага Карабаха папрасіла Уладзіміра Пуціна павялічыць колькасць міратворцаў і ваеннай тэхнікі з нагоды абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне.

25 сакавіка Пуцін абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам сітуацыю ў Нагорным Карабаху. Пашынян назваў сітуацыю напружанай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа38

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа38

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць