Свет

Швейцарская кампанія Weatherford абмежавала сваю працу ў Расіі. Іншыя нафтасэрвісныя кампаніі зрабілі гэта раней

Швейцарская кампанія Weatherford стала апошняй з «вялікай чацвёркі» нафтасэрвісных кампаній, якія вырашылі прыпыніць пастаўкі і новыя інвестыцыі ў Расію, а таксама разгортванне новых тэхналогій у краіне. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідэнта і галоўнага выканаўчага дырэктара кампаніі Гірыша Саліграма.

«Нашы найглыбейшыя спачуванні ўсім, хто пацярпеў ад бягучага крызісу ва Украіне. Шчыра спадзяёмся, што неўзабаве мір будзе адноўлены. Наша асноўная ўвага засяроджаная на бяспецы і дабрабыце нашых супрацоўнікаў у рэгіёне», — сказаў Саліграм.

Таксама ён адзначыў, што пасля ўвядзення санкцый 24 лютага кампанія прыпыніла пастаўкі і любыя новыя інвестыцыі або разгортванне новых тэхналогій у РФ, дадаўшы, што яны будуць працягваць выконваць цяперашнія дагаворныя абавязальніцтвы ў рамках дзейнага міжнароднага заканадаўства і санкцый.

«Мы глыбока занепакоеныя крызісам і заклікаем да хуткага дыпламатычнага і мірнага ўрэгулявання», — падкрэслілі ў Weatherford.

Да гэтага ўжо тры найбуйнейшыя нафтасэрвісныя кампаніі свету заявілі аб згортванні працы ў Расіі: Halliburton, Schlumberger і Baker Hughes.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць