Расійскі актывіст спрабаваў падаць у суд на службовых асоб з-за сітуацыі ва Украіне
Вярхоўны суд Расіі адмовіў актывісту Мікалаю Шыпілаву ў прыняцці яго іску аб незаконнасці правядзення «спецыяльнай вайсковай аперацыі» ва Украіне.

Суддзя Вячаслаў Кірылаў палічыў, што аперацыя ніяк не парушае правы істца, у сувязі з чым ён не можа аспрэчваць яе правядзенне.
Нагадаем, у іску Шыпілаў паказваў, што дзеянні Мінабароны абмежавалі яго права на перамяшчэнне (закрыццё авіязлучэння як унутры, так і па-за Расіяй), на свабоду сумлення (фактычнае ўвядзенне ваеннай цэнзуры) і права на ўказанне сваёй нацыянальнай прыналежнасці (з-за росту непрыязнасці да рускіх у свеце).
Акрамя таго, у пастанове гаворыцца, што іскавая заява пададзеная ў частцы пытанняў знешняй палітыкі, хоць у іску сказана аб незаконнасці дзеянняў расійскага органа з пазіцыі расійскага заканадаўства.

Каментары