Грамадства

Следчы камітэт анансаваў увядзенне інстытута завочнай судовай вытворчасці. Гэта для таго, каб адбіраць маёмасць у палітэмігрантаў 

Увядзенне інстытута завочнай вытворчасці дасць магчымасць «кампенсаваць шкоду», нібыта нанесеную краіне ў 2020 годзе. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала АНТ старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара. 

Дзмітрый Гара.

Дзмітрый Гара расказаў, што Следчым камітэтам распрацаваны праект закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у крымінальна-працэсуальнае заканадаўства, якім прадугледжваецца ўвядзенне інстытута завочнай вытворчасці.

«Што такое завочная вытворчасць? Гэта магчымасць разгляду судамі крымінальных спраў у дачыненні да асоб, якія здзейснілі злачынствы супраць дзяржавы, экстрэмісцкія злачынствы, пры адсутнасці саміх абвінавачаных.

Гэта дазволіць, па-першае, у нейкай ступені кампенсаваць страты, шкоду, нанесеную дзяржаве дзеяннямі гэтых асоб. Гаворка ідзе пра матэрыяльныя актывы, якія засталіся на нашай тэрыторыі і якія могуць быць забраныя ў даход дзяржавы. Трэба, каб усе ведалі: калі будуць здзяйсняць злачынствы супраць свайго народа — панясуць адказнасць у любым выпадку».

Перакладаючы сказанае з бюракратычнай на звычайную мову: улады рыхтуюцца такім чынам забраць сабе маёмасць тых сваіх апанентаў, якія ўратаваліся ад рэпрэсій, выехаўшы за мяжу. Ці магчыма разлічваць на справядлівасць разгляду такіх спраў у судах? Пытанне рытарычнае. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»61

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

На Цэнтральным аўтавакзале здарыўся лёгкі патоп1

«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс2

Новыя камеры ў Мінскай вобласці цяпер выводзяць парушэнні і нумар аўто на табло на трасе6

Цэнтрабанк РФ: Эканоміка Расіі ўпершыню ў гісторыі сутыкнулася з недахопам рабочай сілы5

Расія рыхтуе «касмічны Пёрл-Харбар»11

Беларусы 25 гадоў лічылі гэты брэнд прысмакаў расійскім — і прынцыпова яго ігнаравалі13

Дрон ударыў па электрападстанцыі ў Белгарадзе. Частка горада засталася без святла

Што ўяўляе сабой Anubis — нямецкі аналаг «Шахеда» для Украіны4

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»61

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць