Грамадства

Алег Трусаў: Таварыства беларускай мовы адновіцца пры першай магчымасці

Гісторык і палітык, адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў закрытага ўладамі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алег Трусаў распавёў пра гэта «Радыё Рацыя»: «У нашай дзейнасці амаль нічога не змянілася, як мы гаварылі па-беларуску, так мы і будзем гаварыць. Як змагаліся за беларускія школы, так і будзем змагацца».

Алег Трусаў — гісторык і палітык, былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання, адзін з лідараў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Таму і спектр тэмаў, якія ён абмеркаваў у размове з журналістамі — шырокі: ад лёсу Таварыства беларускай мовы да лёсу краіны.

— Адбыўся чарговы, 21-ы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». Што цікава, у краіне не сціхаюць рэпрэсіі, але партыям дазваляюць працягваць дзейнасць у адрозненне ад грамадскіх арганізацый, якія амаль што ўсе цалкам знішчаныя. Чаму?

— Трэба сказаць, што грамадскія арганізацыі былі больш шматлікія. Калі ў ТБМ было як мінімум 6,5 тысячы, то ў нашай партыі ад сілы трохі больш за тысячу. Таму першы ўдар нанесены па грамадскіх арганізацыях, бо яны значна больш уплывовыя, і мелі больш шырокія сеткі і структуры. Што тычыцца партый, то яны невялікія і лепш кантралююцца ўладамі. Чым менш людзей, тым прасцей кантраляваць. Хутчэй за ўсё, партыі яшчэ пакідалі, бо думалі, што зменяць канстытуцыю, будуць партыйныя спісы. А грамадскія арганізацыі былі найбольш масавыя, там былі дзясяткі тысяч грамадзян, калі ўсіх скласці. Чаму? Бо іх шмат, яны адзін аднога ведаюць, і яны прадстаўляюць небяспеку падчас выбараў і акцыяў.

— Што рабіць гэтым закрытым арганізацыям? Пагадзіцца з тым, ці зноўку пачнецца працэс аднаўлення?

— Не ведаю, як іншыя арганізацыі, але сябры ТБМ як працавалі на Беларусь, так і працуюць. У нашай дзейнасці амаль нічога не змянілася, як мы гаварылі па-беларуску, так мы і будзем гаварыць. Як змагаліся за беларускія школы, так і будзем змагацца. Страціла ўлада, бо ў нас быў офіс, і мы плацілі ўладам 2000 рублёў, цяпер проста не будзем плаціць. Пры першай магчымасці мы адновімся.

І ўвогуле, лічыць Алег Трусаў, уся Беларусь вельмі хутка акрыяе і ўздымецца, калі пазбавіцца інспіраванага з Усходу ціску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Цэнтр абароны персанальных звестак лічыць, што ДАІ з «табло ганьбы» парушае закон5

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць