Мінздароўя: За суткі — 2221 выпадак кавіду. Гэта афіцыйны рэкорд
Гэта рэкорд паводле афіцыйных звестак за ўсе хвалі. 21 кастрычніка Мінздароўя паведамляла пра 2097 выпадкаў.
Учора паведамлялася пра 1974 выпадкі заражэння каранавірусам. За суткі выпісаныя 1922 чалавекі.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 736 299 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 727 857 пацыентаў.
За суткі памерлі 17 чалавек. За ўвесь час — 6009, паведамляе Мінздароўя.
За мінулыя суткі выканана 36 тыс. 512 тэстаў.
Каментары